лівійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Махамед Абдусалам Мунір (нар. 8 красавіка 1992, Трыпалі, Лівія) — лівійскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес» і нацыянальнай зборнай Лівіі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Махамед аль-Мунір Абдусалам | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 красавіка 1992[1][2] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Лівія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Лос-Анджэлес | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Улетку 2011 года перайшоў з лівійскага «Аль-Ітыхада» ў клуб сербскай Суперлігі «Ягодзіна». Дэбютаваў за «Ягодзіну» 26 кастрычніка 2011 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы 1/8 фінала Кубка Сербіі супраць «Явара» (паражэнне «Ягодзіны» ў серыі пенальці). Дэбют у Суперлізе адбыўся 17 сакавіка 2012 года, у матчы 19 тура супраць дзейнага чэмпіёна «Партызана».
21 красавіка 2012 года ўразіў мясцовыя СМІ і асабліва заўзятараў клуба, калі адгуляў 35 хвілін матчу 23-га тура Суперлігі супраць «Борчы» з пераломам нагі. Мунір атрымаў пералом на 10-й хвіліне, аднак працягнуў гуляць, і толькі ў перапынку матчу паведаміў аб траўме і быў заменены. Гэты быў толькі другі матч у лізе, калі ён выйшаў у стартавым складзе, таму не хацеў страціць шанец паказаць свае навыкі, і, нягледзячы на боль, ён зрабіў усё магчымае, каб гуляць далей. Нягледзячы на сумнеўнае стаўленне з пункту гледжання здароўя, нацыянальная прэса і прыхільнікі «Ягодзіны» не маглі не ўхваліць велізарнай самаадданасці абаронцы.
У пачатку кастрычніка 2012 года, перад ад’ездам у зборную, падоўжыў свой кантракт з «Ягодзінай» да 2015 года. 8 мая 2013 года ён адыграў ключавую ролю ў перамозе 1:0 над «Вайводзінай» у фінале Кубка Сербіі 2013.
У пачатку сезону 2013/14, Эль-Мунір гуляў супраць «Рубіна» ў Лізе Еўропы. 4 лістапада 2013 стала вядома аб цікавасці да Муніра з боку «Асасуны», аднак падчас зімовага перапынку 2013/14 ён пакінуў Сербію і вярнуўся ў свой былы клуб «Аль-Ітыхад». 28 жніўня 2014, ён зноў падпісаў кантракт з «Ягодзінай», аднак на полі так і не з’явіўся.
30 красавіка 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца 2016 года[3]. У «Дынама» спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, дзе звычайна выкарыстоўваўся як левы абаронца або левы паўабаронца.
У сезоне 2016 года стаў часцей з’яўляцца на полі, выкарыстоўваўся як паўабаронца. Па заканчэнні сезону ў снежні 2016 года пакінуў «Дынама»[4].
У студзені 2017 года далучыўся да бялградскага «Партызана»[5]. Аднак, згуляў за каманду толькі ў пяці матчах сербскай Суперлігі.
У снежні 2017 года стаў іграком клуба амерыканскай МЛС «Арланда Сіці». У снежні 2018 года перабраўся ў іншы амерыканскі клуб «Лос-Анджэлес».
З 2012 года выклікаецца ў нацыянальную зборную Лівіі. 17 лістапада 2015 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Руанды адзначыўся дублем (выніковы лік 3:1).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.