Маршалак гаспадарскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марша́лак гаспада́рскі — дзяржаўны ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім ў канцы XIV — 1-й палове XVII ст.
Маршалак гаспадарскі выконваў даручэнні вялікага князя (гаспадара), кіраваў прыдворнымі службамі. На працягу XV — 1-й паловы XVI ст. колькасць маршалкаў гаспадарскіх значна павялічылася і кожны меў роўныя паўнамоцтвы. Такім чынам, урад маршалка гаспадарскага не значна адрозніваўся статусам ад гаспадарскага двараніна[1]. Пры гэтым маршалкі гаспадарскія лічыліся дарадцамі вялікага князя, ад якога атрымлівалі спецыяльныя даручэнні, мелі права браць удзел у пасяджэннях вялікакняскай рады[2], а таксама атрымліваць даходы са сталовых маёнткаў як дзяржаўцы. Заняцце ўраду маршалка гаспадарскага не мела абмежаванняў на атрыманне іншых урадаў, што спрыяла разгляданню яго як добрага пачатку кар'еры.
Па меры пераняцця польскіх традыцый маршалак гаспадарскі атрымаў некаторыя паўнамоцтвы намесніка ваяводы або кашталяна ў рэгіёнах, дзе іх не было. Аднак толькі ўрад валынскага маршалка з часам стаў досыць уплывовым.
На час заключэння Люблінскай уніі (1569) было 18 маршалкаў гаспадарскіх. Тады ж было прапанавана зрабіць гэты урад сенатарскім па аналогіі з кашталянамі. Урэшце маршалак гаспадарскі быў ператвораны ў маршалка павятогага — асобу, адказную за арганізацыю павятовага сойміка[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.