From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцін Ха́йдэгер, або Гайдэгер[7] (ням.: Martin Heidegger; 26 верасня 1889 — 26 мая 1976) — нямецкі філосаф, адзін з заснавальнікаў і галоўны прадстаўнік экзістэнцыялізму.
Марцін Хайдэгер | |
---|---|
ням.: Martin Heidegger | |
Дата нараджэння | 26 верасня 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1976[4][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elfride Heidegger[d] |
Дзеці | Hermann Heidegger[d] |
Род дзейнасці | філосаф, паэт, выкладчык універсітэта, дызайнер мэблі |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Heinrich Rickert[d] |
Вядомыя вучні | Hannah Arendt[d], Carlos Astrada[d], Günther Anders[d], Karl Löwith[d], Charles Malik[d], Ernst Nolte[d], Emmanuel Levinas[d], Karl Rahner[d], Jan Patočka[d], Alberto Wagner de Reyna[d], Sigrid Hunke[d] і Ernesto Mayz Vallenilla[d] |
Партыя | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў іезуіцкай школе, скончыў тэалагічны факультэт ў Фрайбургскім універсітэце (1911). Прафесар марбургскага і Фрайбургскага ўніверсітэтаў.
У аснове яго філасофскай сістэмы — аналіз чалавечага існавання. Асноўным крытэрыем яго ідэалістычнай філасофіі з’яўляецца часовасць. Апрыёрнымі формамі чалавечай асобы ён лічыў трывогу, неспакой, страх і да т.п., а першаснай формай стыхійнай, неразвітай свядомасці — «настрой». Гэтыя формы складаюць суб’ектыўнае быццё чалавека, якое ён называў «быццём-у-свеце». Вучэнне пра апрыёрныя формы распрацоўвалася ім як вучэнне пра быццё («фундаментальная анталогія»). Каб зразумець «сэнс быцця», чалавек павінен адмовіцца ад усіх практычна-мэтавых установак, асэнсаваць сваю «тленнасць» і «смяротнасць». Толькі адчуваючы на сабе пастаянна «позірк смерці», чалавек у стане ўбачыць значнасць і напоўненасць кожнага моманту жыцця і вызваліцца ад «ідалаў грамадскага быцця» — мэт, «ідэалаў», «наавуковых абстркцый». Разглядаючы мову як «дом быцця», сапраўднае сканцэнтраванне культуры, ён распрацоўваў ідэі «спекуляцыйнай філалогіі» з мэтай праяснення «ісцін быцця» (перш за ўсё ў творах паэтаў-рамантыкаў і сімвалістаў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.