From Wikipedia, the free encyclopedia
Луіс Рэдонда Гарсія (ісп.: Luis Redondo García; 24 жніўня 1889 — 14 жніўня 1973) — дывізійны генерал Узброеных сіл Іспаніі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Луіс Рэдонда | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1973 (83 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род войскаў | Cavalry of Spanish Army[d] |
Званне | дывізійный генерал[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
На ваеннай службе з 31 жніўня 1908 года. Змагаўся ў Іспанскім Марока ў ходзе Рыфскай вайны[1]. 4 ліпеня 1925 года атрымаў званне капітана кавалерыі[2].
Калі была абвешчана Другая рэспубліка, добраахвотна звольніўся з арміі, будучы незадаволеным новым рэжымам. З пачаткам антыцэркоўнай кампаніі ўступіў у кантакт з членамі Традыцыяналісцкай Камуніі[3].
У жніўні 1932 года прымаў удзел у «Санхурхадзе», няўдалай спробе дзяржперавароту на чале з Хасэ Санхурха. Пасля быў заключаны ў турму[2]. У 1934 годзе адказваў за арганізацыю баявых атрадаў рэкетэ[3].
Калі 18 ліпеня 1936 года адбыўся ваенны путч, выступіў на баку апазіцыі. Знаходзіўся ў падначаленні Кейпа дэ Льяна і быў адным з удзельнікаў паўстання ў Севільі[3].
Камандаваў атрадамі рэкетэ «Вірхен дэ лос Рэес» з Севільі, «Вірхен дэль Росіа» з Уэльвы, «Вірхен дэ ла Мерсед» з Херэса і «Сан-Рафаэль» з Кордавы[3]. У пачатку 1938 года стаў камандзірам 122-й дывізіі[4].
Пасля вайны камандаваў дывізіяй Алькала-дэ-Энарэс[1]. У 1960—1967 гадах займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Цэнтральнай ваеннай управы па выкананні пакаранняў[5].
Пахаваны на могілках Сан-Фернанда ў Севільі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.