From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Ніканоравіч Ціханаў (19 лютага 1938[1], Алонецкі раён, Карэльская АССР[d] — 5 кастрычніка 2021) — беларускі педагог, гісторык, дзяржаўны дзеяч. Замежны член Расійскай акадэміі адукацьіі (2001). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1997). Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1989).
Леанід Ніканоравіч Ціханаў | |
---|---|
Нараджэнне |
19 лютага 1938[1] |
Смерць | 5 кастрычніка 2021 (83 гады) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1988) |
Навуковае званне |
|
Месца працы | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 19 лютага 1938 года ў в. Малы Алонец Алонецкага раёна Карэльскай АССР (РСФСР).
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). 3 1964 года — на камсамольскай і партыйнай рабоце. 3 1978 года — прарэктар Мінскага інстытытута замежных моў. З 1989 года — прарэктар, з 1993 года па 2003 год — рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. 3 1999 года — прэзідэнт Беларускай акадэміі адукацыі.
Даследаваў развіццё і станаўленне беларускай педагагічнай навукі, праблемы ўдасканалення сістэмы вышэйшай адукацыі, абагульняе вопыт работы па маральным выхаванні моладзі.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па Нацыянальнай бяспецы і міжнародных справах (1996—2000).
Памёр 5 кастрычніка 2021 года[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.