From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла́ца Но́вамескі (славацк.: Laco Novomeský, сапраўднае імя Ладзіслаў Новамескі; 27 снежня 1904, Будапешт, Аўстра-Венгрыя — 4 верасня 1976, Браціслава) — славацкі паэт, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1964).
Ладзіслаў (Лаца) Новамескі | |
---|---|
славацк.: Laco Novomeský | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 снежня 1904[1][2][…] |
Месца нараджэння | Будапешт, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 4 верасня 1976[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | Браціслава |
Грамадзянства | → |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | славацкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі |
Дзяржаўная прэмія Славацкай сацыялістычнай рэспублікі Дзяржаўная прэмія ЧССР імя Клемента Готвальда |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў настаўніцкую семінарыю ў г. Модра. Вучыўся на філасофскім факультэце Браціслаўскага ўніверсітэта (1923?1925). З 1924 публікаваўся ў шэрагу левых часопісаў. У 1925 годзе ўступіў у шэрагі Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Актыўны ўдзельнік яе радыкальнага крыла. Вёў вялікую журналісцкую (у друкаваных органах КПЧ) і грамадска-палітычную працу.
З 1929 жыў у Празе. Друкаваўся ў чэшскіх і славацкіх камуністычных выданнях. Уваходзіў у круг чэхаславацкіх інтэлектуалаў. У 1934 годзе падпісаў антыфашысцкі маніфест. У 1937 заснаваў Клуб сяброў рэспубліканскай Іспаніі, якую наведаў неўзабаве пасля гэтага.
У 1938 годзе вярнуўся ў Славакію. Падчас Другой сусветнай вайны ў 1943 годзе быў у колькасці арганізатараў і членаў падпольнай Камуністычнай партыі Славакіі, у 1944 годзе ўдзельнічаў у Славацкім нацыянальным паўстанні.
У кастрычніку 1944 года ўваходзіў у склад дэлегацыі Славацкага нацыянальнага савета, якая пабыла ў Лондане, дзе вёў перамовы з кіраўніцтвам Чэхаславакіі ў выгнанні.
Пасля Другой сусветнай вайны Ладзіслаў Новамескі — выдатны славацкі палітык. У жніўні 1945 года быў абраны дэлегатам Нацыянальнага славацкага савета. У 1945 годзе стаў членам ЦК Камуністычнай партыі Славакіі, у 1945—1950 гадах — член ЦК Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Дэлегат партыйных з'ездаў КПЧ. У 1948 годзе пасля дзяржаўнага перавароту і прыходу камуністаў да ўлады зрабіў хуткую кар'еру.
З 1951 года кіраваў Маціцай славацкай.
У 1950 годзе быў абвінавачаны ў буржуазным нацыяналізме. Пазбавіўся ўсіх пасад. У 1951 быў арыштаваны. У красавіку 1954 года прысуджаны да 10 гадоў на судовым працэсе над дыверсійнай групай буржуазных нацыяналістаў у Славакіі (так званая «справа Густава Гусака»). Пазней ,калі адбыў палову пакарання, быў умоўна-датэрмінова вызвалены. Жыў у Празе пад наглядам паліцыі, не атрымаўшы дазволы вярнуцца ў Браціславу.
У 1963—1970 гадах працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры Славацкай акадэміі навук у Браціславе. Толькі пасля рэабілітацыі ў снежні 1963 года смог ізноў публікаваць свае творы і паўторна ўступіў у камуністычную партыю. У маі 1963 года на канферэнцыі славацкіх пісьменнікаў ізноў урачыста прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў.
У 1968—1971 гадах быў намеснікам старшыні і членам Нацыянальнага савета Славакіі. У 1968—1974 гадах старшыня Маціцы славацкія. З 1974 года — яе ганаровы старшыня.
Пачынаў у рэчышчы пралетарскай паэзіі (зб. «Нядзеля», 1927). Аўтар зборнікаў лірыкі сацыяльна-псіхалагічнай («Адчыненыя вокны», 1935; «Адтуль» і «Добры дзень, вам», абодва 1964), антыфашысцкай («Святы за ваколіцай», 1939; «Забароненым алоўкам», 1946), паэм «Да горада 30 хвілін» і «Віла Тэрэза» (абедзве 1963), літаратуразнаўчых і публіцыстычных артыкулаў. Перакладаў з чэшскай, венгерскай і рускай моў.
На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі А. Вялюгін, Н. Гілевіч, У. Караткевіч, П. Макаль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.