From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіеўскі фунікулёр (укр.: Київський фунікулер) — фунікулёрная сістэма з Падола ў Верхні горад у Кіеве (Украіна). Адзін з першых фунікулёраў у былой Расійскай імперыі, адкрыты пасля Крамлёўскага і Пахвалінскага элеватараў у Ніжнім Ноўгарадзе (1896) і Адэскага фунікулёра (1902).
Кіеўскі фунікулёр | |
---|---|
Прывад | Канатны |
Дата адкрыцця | з 1905 года |
Хуткасць | 2 м/с |
Раёны | Шаўчэнкаўскі, Падольскі |
Колькасць вагонаў | 2 |
Верхняя станцыя Кіеўскага фунікулёра мае выхад на верхнюю тэрасу Уладзімірскай горкі. Ніжняя станцыя фунікулёра на цяперашнім месцы была адкрыта ў 1929 годзе пры яго падаўжэнні. Побач знаходзіцца станцыя метро Паштовая плошча і Рачны вакзал.
На раз’ездзе крайнія рэйкі суцэльныя, унутраныя — разразныя. У аднаго вагона левыя колы з дзвюма рэбордамі, а правыя цыліндрычныя; гэты вагон заўсёды ездзіць па левым боку раз’езда. У другога рэборды на правых колах — ён ездзіць па правым боку. Левы ад дыспетчара (гэта значыць, адносна верхняй станцыі) вагон падпісаны літарай «Л», правы — «П».
Тросы пракладзены на ўзроўні рэек; для таго, каб яны ішлі па крывалінейным маршруце, ужываецца сістэма блокаў, устаноўленых паміж рэйкамі.
Узімку, пры наяўнасці дастатковай колькасці снегу, кіеўскі фунікулёр выкарыстоўваецца гарналыжнікамі і сноўбардыстамі як танны гарналыжны пад’ёмнік для катання па тэрыторыі Уладзімірскай горкі паміж верхняй і ніжняй станцыямі фунікулёра[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.