былая вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Крывабло́ты[1] (трансліт.: Kryvabloty, руск.: Кривоблоты) — былая вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2008 годзе[2].
Вёска
Крываблоты
|
Размешчана за 16 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
У 1856 годзе вёска ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, належала памешчыку Венядзікту Барэйці, 58 рэвізскіх душ. У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці. У той час вёска падзялялася на 2 часткі, кожная з якіх мела асобную назву — Крываблоцкія і Крываблокі. У 1890 годзе ў Сялецкай воласці, вёска Крываблоты, альбо Ваўчкі, і аколіца Крываблоты. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы Крываблоты 1-я дзейнічаў драўляны агульны магазін. Побач маёнтак Крываблоты 1-я ва ўладанні Данілы Друшыца, двор. У маёнтку Вялікія Крываблоты, які належаў Іпаліту Марціёні.
У 1905 годзе аднайменная вёска, аколіца, маёнтак. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 14 будынкаў.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 5 жыхароў. З 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 1964 года ў Асавецкім (з 1977 Нарутавіцкі) с/с[3]. Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Кастрычнік».
Ліквідавана ў 2008 годзе.
Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з поўначы на поўдзень, якую ў паўночнай частцы перасякае з захаду на паўночны ўсход другая вуліца (у заходняй частцы забудова аднабаковая, у кароткай усходняй — двухбаковая), заходняя і паўдёвая ўскраіны злучаны дарогай з асобнымі ўчасткамі забудовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.