адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́пцеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Копцеўка.
Копцеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Горацкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Копцеўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 497 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
У пачатку 1919 года ў Шамаўскай воласці пачала дзейнічаць антыбальшавіцкая «банда» на чале з белагвардзейскім афіцэрам, якая разагнала Копцеўскі сельсавет, разграміла сельгаскамуну, раздала жывёл, сельгасінвентар і іншую маёмасць жыхарам суседніх вёсак, а сябе ўзялі толькі некалькі коней. Ліквідавалі т.зв. «банду» толькі ў канцы 1919 года[1].
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чурылаўскі (Студзянецкі) сельсавет у складзе Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чурылава. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Студзянец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Горацкім раёне. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пнеўшчына. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Горацкага раёна. 19 студзеня 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Копцеўка, сельсавет перайменаваны ў Копцеўскі. У 1961 годзе ў склад сельсавета з Дрыбінскага сельсавета перададзены пасёлак Мікольск[2], які быў скасаваны 7 сакавіка 2008 года[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 738 чалавек[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 497 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.