From Wikipedia, the free encyclopedia
Конрад Мёнх (Conrad Moench, 15 жніўня 1744, Касель — 6 студзеня 1805, Марбург) — нямецкі фармацэўт, хімік, прафесар батанікі Марбургскага ўніверсітэта.
Конрад Мёнх | |
---|---|
ням.: Konrad Mönch | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1744[1] |
Месца нараджэння | Касель |
Дата смерці | 6 студзеня 1805[1] (60 гадоў) |
Месца смерці | Марбург |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, хімік, фармацэўт, выкладчык універсітэта, натураліст |
Навуковая сфера | Батаніка |
Месца працы | Марбургскі ўніверсітэт |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Moench».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI |
Аўтар шэрагу прац па батаніцы, з 1781 года прафесар батанікі ў Каселі, з 1786 года і да канца жыцця — прафесар батанікі ў Марбургскім універсітэце, у якім у 1792 годзе арганізаваў навучальна-даследчую лабараторыю па вывучэнні хіміі і фармацэўтыкі; заснавальнік батанічнага саду ў Марбургу.
Быўшы апанентам Карла Лінея і паслядоўнікам Фрыдрыха Медыкуса[2], Мёнх спрабаваў распрацаваць сваю сістэму класіфікацыі раслін, якая дзяліла ўвесь раслінны свет на восем класаў. Першыя сем класаў, якія ўключалі кветкавыя расліны, падзяляліся на дзевяць парадкаў кожны; восьмы клас складалі бяскветкавыя: папараць, мохі, пячоначнікі і губкі. Сваёй класіфікацыяй Мёнх спрабаваў палепшыць сістэму Лінея, аднак, сістэма Лінея атрымала шырокае распаўсюджванне, распрацоўкі ж Мёнха былі забыты.
Найбольш вядомая яго праца — «Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis»; у ёй утрымліваецца апісанне флоры наваколляў Марбурга паводле распрацаванай аўтарам класіфікацыі раслін. У сваіх працах Мёнх апісаў каля 200 родаў раслін і мноства відаў.
Імем Конрада Мёнха былі названы некалькі родаў раслін[3], напрыклад, Moenchia Roth (1788) і Moenchia Medik. (1790), але ў сучаснай наменклатуры замацавалася толькі назва Moenchia Ehrh. (1788)[4] сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.