Каляровы аловак – гэта інструмент для малявання, які ўяўляе сабой вузкае пігментаванае ядро, заключанае ў цыліндрычную драўляную абалонку. У адрозненні ад графіту, або вугальнага алоўка, ядро каляровага алоўка мае масляністую ці васкавую аснову і змячшае іншую прапорцыю пігментаў, дабавак і сувязных элементаў. Водарастваральныя (акварэльныя) алоўкі і пастэльныя алоўкі таксама вырабляюцца як каляровыя стрыжні для механічных алоўкаў.

Thumb
Каляровыя алоукі

Віды каляровых алоўкаў

Каляровыя алоўкі могуць адрознівацца якасцю і зручнасцю выкарыстання. Канцэнтрацыя пігмента ў ядры, святлоўстойлівасць пігментаў, даўгавечнасць і мяккасць стрыжня – гэта адныя з ключавых паказчыкаў якасці брэнда і яго рыначнай цаны. Не існуе асаблівай розніцы ў якасці паміж алоўкамі на алейнай/васкавой аснове і водарастваральнымі каляровымі алоўкамі. Нягледзячы на гэта, некаторыя вырабляльнікі ацэньваюць водарастваральныя алоўкі як менш святлоўстойлівыя, чым створаныя на алейнай/васкавой аснове. Рост папулярнасці каляровых алоўкаў як інструмента малявання паслужыў асновай стварэння “Colored Pencil Society of America”[CPSA][1]. Гэта асацыяцыя была заснавана ў 1990 годзе як некамерцыйная арганізацыя, прысвечаная мастакам старэйшым за 18 гадоў, якія карыстаюцца каляровымі алоўкамі. CPSA не толькі прасоўвае каляровыя алоўкі як інструмент мастацтва, але і імкнецца ўстанавіць стандарты для вырабнікоў каляровых алоўкаў. Іншыя краіны, як Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія і Мексіка[2][3][4] сфарміравалі свае арганізацыі і таварыства для мастакоў, якія карыстаюцца каляровымі алоўкамі. Звычайна каляровыя алоўкі захоўваюцца ў пеналах, каб папярэдзіць механічныя пашкоджанні.

Гісторыя

Гісторыя каляровых алоўкаў не да канца вывучана. Выкарыстанне алоўкаў на васкавой аснове задакументавана і бярэ пачатак ў Грэцкім Залатым Стагоддзі і далей згадваецца рымскім навукоўцам Плінціем старэйшым[5]. Матэрыялы для малявання на васкавой аснове выкарыстоўваюцца мастакамі на працягу стагоддзяў, дзякуючы іх ўстойлівасці да выгарання, а таксама жвавасці і яркасці колераў. Нягледзячы на тое, што каляровыя алоўкі выкарыстоўваліся для “праверкі і маркіроўкі” на працягу многіх дзесяцігоддзяў, толькі ў пачатку 20-га стагоддзя іх пачалі вырабляць ў падыходнай якасці для мастакоў. Вытворцы, якія першымі пачалі выраб каляровых алоўкаў для мастакоў, уключаюць Faber-Castell у 1908 годзе і d’Ache у 1924 годзе, і далей Berol Prismacolor у 1938[6]. Іншымі вядомымі вытворцамі з’яўляюцца: Blick Studio, Bruynzeel-Sakura, Creatcolor, Derwent, Holbein, Koh-i-Noor Hardtmuth, Lyra, Mitsubishi (uni-ball), Schwan-Stabilo і Staedtler. У сувязі з паяўленнем кніг-размалёвак[7] і штодзённікаў-размалёвак для дарослых[8] у 2016 годзе, продажы каляровых алоўкаў у ЗША выраслі ўтрое. Апошнія гады каляровыя алоўкі актыўна выкарыстоўваюцца ў арт-тэрапіі і рэабілітацыі[9].

Зноскі

  1. About CPSA(недаступная спасылка). Colored Pencil Society of America. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2013. Праверана 12 September 2013.
  2. UK Coloured Pencil Society. UKCPS, Artist 2013. Праверана 13 September 2013.
  3. Coloured Pencil Society of Canada. Coloured Pencil Society of Canada. Праверана 13 September 2013.
  4. Lindhardt, Belinda. Australian Coloured Pencils Network. Australian Coloured Pencils Network. Праверана 13 September 2013.
  5. Girdler, Jr., Reynolds (1967). Crayons in the History of the Arts. National Art Education Association. p. 31. JSTOR 3190944.
  6. Ellis, Margaret. Categories of Wax-Based Drawing Media. waac newsletter. Праверана 13 September 2013.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.