былая вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Калыба́нава[1] (трансліт.: Kalybanava, руск.: Колыбаново) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета.
Заснавана каля 1750 г. У 1775 г. 20 «дымоў». У пачатку 20 ст. 27 двароў, 225 жыхароў. З 17 ліпеня 1924 г. у Чарэйскім, з 1931 г. у Крупскім раёнах. У час калектывізацыі створаны калгас «Камуністычны шлях». У 1941 г. у вёсцы 38 двароў, 149 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 чалавек. У час акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёска была часткова спалена, знішчаны 4 мірныя жыхары. Пасля вайны адбудавана, з 1950 г. у складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік», з 1965 г. — саўгаса «Слабада». Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Бобрскага сельсавета[2]. На 01.01.1998 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3]. Скасавана 20 верасня 2021 года[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.