аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
За́нарач[1] (трансліт.: Zanarač, руск.: Занарочь) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Аграгарадок
Занарач
| ||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца каля паўднёвага берага возера Нарач, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 150 км ад Мінска, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін[2]. Каля аграгарадка пралягае аўтамабільная дарога Р60. За 1,7 км у напрамку на паўночны захад ад аграгарадка знаходзіцца геалагічны помнік прыроды — агаленне «Студзянец»[3].
У 1644 годзе маёнтак у Ашмянскім павеце ВКЛ[4]. У 1770 годзе маёнтак у валоданні Сташкевіча, 1781 годзе — Даброўскі, з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1868 годзе сяло Свянцянскага павета Віленскай губерні, 208 жыхароў. У 1885 годзе сяло, цэнтр воласці, 22 двары, 295 жыхароў. Тут знаходзіліся валасное праўленне, царква, 2 крамы, карчма. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім у 1892/93 навучальным годзе вучыліся 54 хлопчыка і 9 дзяўчынак, у 1896/97 навучальным годзе 58 хлопчыкаў. З 1893 года пачала працаваць царкоўнапрыходская школа, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 5 хлопчыкаў і 18 дзяўчынак.
Занарацкая воласць складалася з 20 населеных пунктаў, мела 204 двары, 2861 жыхара. У 1897 годзе 48 двароў, 354 жыхары, валасное праўленне, царква, яўрэйскі малітоўны дом, народнае вучылішча, 2 хлебазапасные крамы, прыёмны лячэбны пакой, 3 крамы, карчма. У 1904 годзе ў вёсцы 320 жыхароў, у 1908 годзе — 323 жыхары.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года сяло акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, спалена, 21 сакавіка 1916 года салдаты 27-га і 28-га палкоў 7-й пяхотнай дывізіі 2-й рускай арміі авалодалі Занараччу. Потым сяло зноў акупавана кайзераўцамі. У 1940 годзе вёска, 105 двароў, 425 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У першыя дні акупацыі гітлераўскімі захопнікамі былі расстраляныя першы старшыня сельсавета І. В. Шчамель, сакратар сельсавета А. В. Жыло. У верасні 1943 года вёска цалкам спалена немцамі, якія загубілі 41 жыхара. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска адбудавана.
У 1965 годзе на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі на франтах вайны і ад рук карнікаў, пастаўлены 2 абеліска. У верасні 1947 года пачаліся заняткі ў Занарацкай пачатковай школе, новы будынак якой быў пабудаваны народным метадам. У 1948 годзе тэлефанізаваны будынак сельсавета. У 1949 годзе ў вёсцы створаны калгас імя Пархоменка. З 1952 года вёска — цэнтр калгаса «Шлях да камунізму», з 1973 года — цэнтр сучаснага калгаса з той жа назвай (9 вёсак). У 1953 годзе пабудаваны радыёвузел. У 1960 годзе 282 жыхары. 12 лістапада 1966 года да вёскі Занарач далучана вёска Блізнікі.
Размешчаны выканкам сельсавета, адміністрацыйны будынак калгасу, машынны двор, ферма буйной рагатай жывёлы, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, аддзяленне ашчаднага банка, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, Дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячы сад, бальніца, амбулаторыя, аптэка, магазін, сталовая. Каля вёскі на беразе возера Нарач размешчана турбаза «Нарачанка» (адкрыта ў 1978 годзе).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.