From Wikipedia, the free encyclopedia
Джулія Манку́са (англ.: Julia Mancuso, нар. 9 сакавіка 1984, Рына, штат Невада, ЗША) — амерыканская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2006 года ў гіганцкім слаламе, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпіяды 2010 у хуткасным спуску і суперкамбінацыі, уладальніца 5 медалёў чэмпіянатаў свету.
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Гарналыжны спорт (жанчыны) | ||
Золата | Турын 2006 | Гіганцкі слалам |
Срэбра | Ванкувер 2010 | Хуткасны спуск |
Срэбра | Ванкувер 2010 | Суперкамбінацыя |
Бронза | Сочы 2014 | Суперкамбінацыя |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце | ||
Бронза | Санта-Кацярына 2005 | Супергігант |
Бронза | Санта-Кацярына 2005 | Гіганцкі слалам |
Срэбра | Орэ 2007 | Суперкамбінацыя |
Срэбра | Гарміш 2011 | Супергігант |
Бронза | Шладмінг 2013 | Супергігант |
Джулія вырасла на беразе возера Тахо, у яе ёсць 2 сястры: старэйшая Эйпрыл і малодшая Сара.
Бацька Джуліі Чыра Манкуса (нар. 1949), сын італьянскіх імігрантаў, быў адным з найбуйнейшых наркадылераў у гісторыі ЗША, які арганізаваў наркакартэлі па вытворчасці і продажы марыхуаны і какаіну. У 1995 годзе Чыра быў асуджаны на 9 гадоў турмы за кантрабанду марыхуаны.[1] Пасля выхаду з турмы Чыра падтрымлівае добрыя адносіны з Джуліяй і нават удзельнічае ў яе гарналыжнай кар'еры.[1]
Цікава, што Джулія ўпершыню выйграла этап Кубка свету ўжо пасля таго, як стала алімпійскай чэмпіёнкай, пры гэтым у гіганцкім слаламе, які яна выйграла на Алімпіядзе 2006 у Турыне, яна не перамагала ў Кубку свету ні разу. Усяго за кар'еру больш за 30 разоў падымалася на прызавы подыум на этапах Кубка свету, выйграўшы 7 разоў.
Па стане на 02 лютага 2014 года
№ | Сезон | Дата | Месца | Дысцыпліна |
---|---|---|---|---|
1 | 2006/07 | 19 дэк 2006 | Валь-д'Ізер | Хуткасны спуск |
2 | 14 сту 2007 | Альтэнмаркт | Суперкамбінацыя | |
3 | 19 сту 2007 | Карціна-д’Ампеца | Супергігант | |
4 | 3 сак 2007 | Тарвізіа | Хуткасны спуск (2) | |
5 | 2010/11 | 16 сак 2011 | Ленцэрхайдэ | Хуткасны спуск (3) |
6 | 2011/12 | 5 лют 2012 | Гарміш-Партэнкірхен | Супергігант (2) |
7 | 21 лют 2012 | Масква | Паралельны слалам |
Чэмпіянат свету |
Хуткасны спуск |
Супергігант | Гіганцкі слалам |
Слалам | Камбінацыя[2] |
---|---|---|---|---|---|
2003 Санкт - Марыс | — | — | — | — | 7 |
2005 Борміа | — | 8 | 9 | ||
2007 Орэ | 10 | 6 | 5 | — | |
2011 Гарміш | 6 | — | — | 7 | |
2013 Шладмінг | 5 | — | — | 8 |
Алімпійскія гульні |
Хуткасны спуск |
Супергігант | Гіганцкі слалам |
Слалам | Камбінацыя |
---|---|---|---|---|---|
2002 Солт-Лейк-Сіці | — | — | — | — | 13 |
2006 Турын | 7 | 11 | — | 9 | |
2010 Ванкувер | 9 | 8 | — | ||
2014 Сочы | |||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.