былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Дамаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дамавіцк.
Дамавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чэрвеньскі раён |
Уключаў | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дамавіцк |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 25 ліпеня 1959 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Раваніцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Трактар), Руднянскага (7 населеных пунктаў: Бярозаўка, Вішанька, Драхча Буглацкая, Драхча Паненская, Іўнік, Сітнік і Снежань) і Калодзезскага (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Вормачка, Восава, Карабетаўка, Клейка, Мяжніца) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.