Раваніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рава́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Раванічы.

Хуткія факты Раваніцкі сельсавет, Краіна ...
Раваніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрвеньскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Раванічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 396
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223223
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Трактар)[1]. 27 лістапада 1989 года ў склад Калодзежскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1508 чалавек[3], з іх 92,5 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,2 % — азербайджанцы, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1396 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.