Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гінкга[1] (Ginkgo) — манатыпны род голанасенных раслін сямейства гінкгавых, вядомы адзін від — гінкга двухлопасцевы (Ginkgo biloba). Старажытны рэлікт цеплалюбнай даледавіковай флоры (геалагічны ўзрост віду каля 50 млн гадоў).
Гінкга двухлопасцевы | ||||||||||||||||
Гінкга двухлопасцевы ў батанічным садзе. Каімбра, Партугалія. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ginkgo biloba L., 1771 | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Двухдомнае лістападнае дрэва вышынёй да 30—40 м і дыяметрам ствала каля 3 м. Кара шэрая, шурпатая. Крона светлая, пірамідальная або раскідзісіая. Лісце чаранковае, простае, арыгінальнай веерападобнай формы, з паўкруглай пласцінкай і характэрным жылкаваннем, светла-зялёнае, увосень — залаціста-жоўтае, сядзіць пучкамі на пакарочаных парастках, ападае на зіму. Спарафілы моцна рэдукаваныя, сабраны ў аднаполыя стробілы. Сперматазоіды рухомыя, са шматлікімі жгуцікамі (архаічная прыкмета). Семя (да 2—3 см), з мясістай вонкавай і цвёрдай унутранай абалонкай.
Мае парасткі двух тыпаў — падоўжаныя (аўксібласты) і пакарочаныя (брахібласты). На падоўжаных парастках лісты размешчаны адзіночна, на пакарочаных — сабраны пучкамі па 5—7. Анатамічная будова сцябла тыповая для хвойных: слабаразвіты асяродак, другасная драўніна пікнаксільная (шчыльная) з трахеід i асяродкавых прамянёў, камбій, кара.
У мезазоі гінкгавыя былі шырока распаўсюджаны на зямлі (Еўразія, Паўночная Амерыка, Паўднёвае паўшар’е). Выміранне гінкгавых пачалося з мелавога перыяду.
Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі (Усходні Кітай, Японія), утварае лясы з іншымі дрэвамі. На тэрыторыі Беларусі рэдка вырошчваецца (з 1900 года) як дэкаратыўная расліна ў садах, парках і ў аранжарэях.
Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Светлалюбны, устойлівы да засухі, задымлення паветра, грыбковых і вірусных захворванняў від, рэдка пашкоджваецца насякомымі. Даўгавечны (да 1000 і больш гадоў).
Расліна двухдомная. Мужчынскае «суквецце» мікрастробіл мае выгляд каташка. Каташкі размешчаны на верхавіне скарочанага парастка. На восі каташка размешчаны мікраспарангіяфоры. Кожны мікраспарангіяфор нясе звычайна 2, радзей 3—7 мікраспарангіяў. Мікраспоры без паветраных мяшкоў. Мікраспоры прарастаюць у зарастак яшчэ ўнутры мікраспарангія. Прарастанне мікраспоры гінкга, працэс утварэння мужчынскага гаметафіта, апладненне, фарміраванне зародка і насення ў цэлым падобна на сагаўнікавыя.
Семязавязі ў колькасці двух развіваюцца на верхавіне скарочанага парастка. Кожная семязавязь акружана ў аснове кальцавым валікам.
Дэкаратыўнае дрэва, прыдатнае для вырошчвання ў садах і парках. Лекавая расліна. Семя ядомае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.