From Wikipedia, the free encyclopedia
Грог (англ.: grog) — гарачы алкагольны напой. У найбольш агульным варыянце, уяўляе сабой ром, моцна разведзены вадой з цукрам. Часам выкарыстоўваецца гарачы чай.
Назва напою паходзіць ад мянушкі брытанскага віцэ-адмірала Эдварда Вернона (Edward Vernon; 1684—1757) — «Олд грог» (Old Grog). У тыя часы ў штодзённы рацыён маракоў Брытанскага Каралеўскага флоту ўваходзіла порцыя паўпінты 80%-га рому (каля 240 грамаў), што перыядычна выклікала дысцыплінарныя праблемы і п’янства матросаў. Каб паменшыць уплыў алкаголю на маракоў, адмірал Вернон загадаў раздаваць ром толькі разведзены вадой, халоднай ці гарачай, у залежнасці ад сітуацыі і лімонным сокам. Спачатку гэта новаўвядзенне не спадабалася матросам, бо колькасць напою пакінулі ранейшым — паўпінты, — а самога рому ў ім утрымліваўся ўжо ўдвая менш. Напой пачалі называць «ром на трох водах», або «грог» — па мянушцы Стары грог, якую далі Вернону за яго звычку шпацыраваць па палубе ў непагадзь у старой непрамакальнай накідцы, якая звалася grogram cloak. Ром уваходзіў у штодзённы рацыён маракоў каралеўскага флоту як прафілактычны сродак ад цынгі і іншых хвароб да скасавання гэтага правіла 31 ліпеня 1970 года[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.