From Wikipedia, the free encyclopedia
Георг Сімон Ом (ням.: Georg Simon Ohm; 16 сакавіка 1789, Эрланген — 7 ліпеня 1854, Мюнхен) — нямецкі фізік.
Георг Сымон Ом | |
---|---|
ням.: Georg Simon Ohm | |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1789[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1854[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Карл Крысціян фон Лангсдорф[d] |
Вядомы як | першаадкрывальнік закона Ома |
Член у | |
Узнагароды | Медаль Коплі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Эрлангенскім універсітэце (1805-06), затым працаваў настаўнікам у Готштаце (Швейцарыя; 1806-09). Самастойна падрыхтаваў і абараніў у Эрлангене доктарскую дысертацыю (1811). Выкладаў у Бамбергу (1813—1817), Кёльне (1817-28), Берліне (1828—1833). З 1833 года дырэктар Політэхнічнай школы ў Нюрнбергу, з 1849 года прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта. Асноўныя працы па электрычнасці, оптыцы, крышталяоптыцы, акустыцы. Правёў серыю дакладных эксперыментаў, усталяваў у 1826 годзе асноўны закон электрычнага ланцуга (закон Ома) і даў у 1827 годзе яго тэарэтычнае абгрунтаванне. З 1830 года займаўся акустыкай. У 1843 годзе паказаў, што найпростае слыхавое адчуванне выклікаецца толькі гарманічнымі ваганнямі, на якія вуха раскладае складаныя гукі. У 1881 годзе імем Ома названа адзінка электрасупраціўлення. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1842).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.