From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Радзівіл (1476 — 14 ці 15 сакавіка 1522, с. Ліў, Мазавецкае княства, цяпер — гміна Ліў, Вэнгроўскі павет, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — жонка мазавецкага князя Конрада III Рудога, рэгент Мазавецкага княства 1503 — 1518 гг.
Ганна Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1476 ці 1476 |
||||||
Смерць |
сакавік 1522 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Радзівіл Стары[1] | ||||||
Маці | Соф’я з Манівідаў[d] | ||||||
Муж | Конрад III Руды[d][1] | ||||||
Дзеці | Sophia of Masovia[d], Ганна Мазавецкая[d], Janusz III of Masovia[d] і Stanislaus I of Masovia[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дачка віленскага ваяводы, канцлера вялікага літоўскага М. Радзівіла Старага і Соф'і Манівід. Мела братоў Мікалая, Яна, Юрыя, Альберта, і сястру Барбару, якая стала манашкай-бернардзінкай[2].
У 1496 ці 1497 г. выйшла за мазавецкага князя Конрада III Рудога і прынесла яму 20.000 дукатаў пасагу[3].
29 кастрычніка 1503 г., пасля раптоўнай смерці Конрада III Рудога, стала рэгентам Мазавецкага княства, і выступіла супраць уваходжання яго ў склад Кароны Каралеўства Польскага. Шукаючы заступніцтва вялікага князя літоўскага Аляксандра, звярнулася да яго праз свайго бацьку Мікалая: «mediante domino palatino Vilnensi»[4]. У 1511 — 1517 гг. імкнулася ўсталяваць епіскапства ў Варшаве, чаму вельмі супраціўляўся кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I Стары. 28 снежня 1514 г. надала права Остраву Мазавецкаму прывілей на правядзенне чатырох кірмашоўы ў год і штотыднёвы рынак.
Пахавана ў Касцёле Святой Ганны ў Варшаве.
6 чэрвеня 2004 г. у горадзе Остраў Мазавецка быў адкрыты помнік княжне аўтара Міраславы Скочэк.
Радзівіл Осцікавіч | ||||||||||||||||
Мікалай Радзівіл Стары | ||||||||||||||||
NN | ||||||||||||||||
Ганна Радзівіл | ||||||||||||||||
Івашка Манівідавіч | ||||||||||||||||
Соф'я Манівід | ||||||||||||||||
Ганна | ||||||||||||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.