From Wikipedia, the free encyclopedia
Віліс Крыштопанс (лат.: Vilis Krištopans; нар. 13 чэрвеня 1954 года) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1998-1999 гадах.
Віліс Крыштопанс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Vilis Krištopans | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 чэрвеня 1954[1] (70 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Сібіры, у Омскай вобласці Расіі, куды яго бацькі былі дэпартаваныя з Латвіі ўладамі СССР у канцы 1940-х гадоў у рамках камуністычных рэпрэсій. Сям'я вярнулася ў Латвію ў 1959 годзе. Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут у 1980 годзе па спецыяльнасці "Архітэктура". У 1970-я гады ён прафесійна гуляў у баскетбол. Пазней, звязаны са спартовымі ўстановамі, займаўся, між іншым, трэнерская дзейнасцю. У перыяд палітычных змен перайшоў у бізнес, працаваў на кіруючых пасадах, у тым ліку ў банкаўскім сектары. Ён таксама быў адным з ініцыятараў стварэння і першым прэзідэнтам Латвійскай баскетбольнай лігі.
Заняўся палітычнай дзейнасцю ў межах арганізацый «Клуб 21» і «Латвійская дарога». У 1993, 1995 і 1998 гадах ад іх абіраўся дэпутатам Сейму. У 1993–1994 гадах быў міністрам фінансаў, а ў 1995–1998 гадах — міністрам транспарту. З лістапада 1998 года па ліпень 1999 года быў прэм'ер-міністрам. У 2000 годзе пакінуў парламент. Вярнуўся ў яго ў 2002 годзе ў якасці выдвіжэнца ад Саюза фермераў Латвіі. У 2006 годзе вярнуўся ў бізнэс. У 2013 годзе быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнай федэрацыі гольфа Латвіі. У 2021 годзе ўвайшоў у раду новай партыі Айнарса Шлесерса.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.