From Wikipedia, the free encyclopedia
Вілем Барэнц (нідэрл.: Willem Barentsz, 1550, Тэрсхелінг , Фрызскія астравы[5] — 20 чэрвеня 1597, у раёне Новай Зямлі) — галандскі мараплавец і даследчык . Кіраўнік трох арктычных экспедыцый, мэтай якіх быў пошук паўночнага марскога шляху ў Ост-Індыю. Трагічна загінуў у час апошняй з іх у раёне Новай Зямлі. Яго імем названы Баранцава мора, адзін з астравоў і пас.Барэнцбург, на адкрытым ім архіпелагу Шпіцберген, а таксама астравы ля заходняга ўзбярэжжа Новай Зямлі.
Вілем Барэнц | |
---|---|
Willem Barentsz | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, картограф, палярны даследчык, штурман, мараплавец, skipper |
Дата нараджэння | 1550[1] ці каля 1550[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1597[1][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства | Свяшчэнная Рымская імперыя |
Жонка | wife of Willem Barents[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хаця яго першапачатковая мэта дасягнення Усходу не была дасягнута, гэтая паездка з’яўляецца адным з найбольш важных даследаванняў Паўночнага Ледавітага акіяна ў шаснаццатым стагоддзі і першым, у якім група даследчыкаў паспяхова пераносіць палярную зіму. Іх вопыт будзе служыць нідэрландскім маракам у далейшым стварэнні і выкарыстанні кітабойных маршрутаў.
Барэнц як гандлёвы картограф наведваў Іспанію і Міжземнамор’е, каб скласці геаграфічны атлас Міжземнаморскага рэгіёна[6], які быў надрукаваны сумесна з нідэрландскім картографам Петэрам Планцыусам[7].
У 1594 годзе экспедыцыя з яго удзелам пакінула Амстэрдам. Мэтай быў пошук Паўночна-Усходняга праходу ў Азію. 10 ліпеня Барэнц дасягнуў узбярэжжа Новай Зямлі, пасля чаго павярнуў на поўнач, але па дасягненні крайняй паўночнай кропкі архіпелага, быў вымушаны павярнуць назад.
Экспедыцыя з сямі караблёў, якая пачалася ў наступным годзе зноў пад камандаваннем Барэнца, зрабіла спробу прайсці паміж узбярэжжам Сібіры і востравам Вайгач (праз праліў Югорскі Шар). Экспедыцыя дабралася да праліву занадта позна — праліў амаль цалкам быў перакрыты лёдам.
16 мая 1596 стартавала трэцяя экспедыцыя Барэнца па пошуку паўночнага шляху ў Азію. Пры гэтым яму ўдалося адкрыць Мядзведжы востраў (архіпелаг Шпіцберген). Экспедыцыя Барэнца, абмінуўшы Новую Зямлю, дасягнула Карскага мора. Асцерагаючыся гібелі сярод льдоў, экспедыцыя высадзілася на бераг і зладзіла зімоўку (нідэрл. Het Behouden Huys). Узімку 1597 года падчас зімоўкі Барэнц захварэў цынгой.
Хоць да пачатку чэрвеня 1597 года Карскае мора вызвалілася ад лёду, бухта, дзе стаяў карабель, па-ранейшаму была ў ільдах. Зімоўшчыкі не сталі чакаць вызвалення карабля — паўночнае лета занадта кароткае — і 14 чэрвеня 1597 года распачалі адчайную спробу дабрацца да Кольскага паўвострава на 2-х шлюпках. Хоць экспедыцыя дасягнула паўвострава, 20 чэрвеня Барэнц сканаў падчас гэтага падарожжа.
Гэтая экспедыцыя стала апошняй галандскай спробай пошуку паўночнага шляху ў Азію.
Вілем Барэнц быў першым еўрапейцам, распачаўшы зімоўку ў Арктыцы. У гонар яго названа Баранцава мора.
Удзельнікі экспедыцыі Барэнца падчас зімоўкі ўпершыню назіралі аптычную з’яву, пазней названую Эфект Новай Зямлі па месцы яго назірання.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.