Віевіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віевіс (літ.: Vievis, традыцыйная беларуская назва Еўе) — горад ва ўсходняй Літве, знаходзіцца ў складзе Эляктрэнайскага самакіравання, за 14 км ад Эляктрэная. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Віевіскай сянюніі. Насельніцтва горада налічвае каля 5,3 тыс. чалавек. Віевіс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на магістралі E85 Вільнюс — Каўнас — Клайпеда па абодвух яе баках і на чыгуначнай лініі Вільнюс — Каўнас. Чыгуначная станцыя Віевіс, аўтобусная станцыя; ёсць гасцініца.
Назва горада, хутчэй за ўсё, паходзіць ад назвы мясцовага возера Еўе (па-літоўску: Vievis, Yvis), аднак існуюць звесткі, якія звязваюць назву горада з жонкай Гедзіміна Евай, з полацкіх князёўнаў.
Першыя гістарычныя згадкі ў пісьмовых крыніцах аб паселішчы адносяцца да 1539 года, калі мястэчка належала Агінскім. Каля 1600 года тут былі пабудаваны ўніяцкая царква і манастыр. У пачатку XVII стагоддзя ў Еўі пачала дзейнічаць друкарня праваслаўнага віленскага Свята-Духаўскага брацтва. Самая ранняя кніга, надрукаваная тут датуецца 1611 годам. Тут друкаваліся «Граматыкі славенскія правілное сінтагма» (1619 год) Мілецыя Сматрыцкага. Да 1660 года друкарня надрукавала 25 кніг на старабеларускай і польскай мовах. Князь Багдан Агінскі заснаваў тут першы манастыр, які ў 1806 годзе быў пераўтвораны ў прыхадскую царкву. У 1816 годзе князь Габрыэль Агінскі пабудаваў тут каталіцкі касцёл Св. Ганны, які захаваўся да нашых дзён. У 1837 годзе была закладзена першая праваслаўная царква.
Хуткі рост мястэчка пачаўся ў другой палове XIX стагоддзя, калі праз яго прайшла чыгунка Санкт-Пецярбург — Вільня — Варшава (1862 год). Пасля Першай сусветнай вайны недалёка ад Віевіса праходзіла мяжа паміж Літоўскай Рэспублікай і Польшчай. Пасля ўваходжання Літвы ў склад СССР, Віевіс, з 1950 года, стаў раённым цэнтрам, але пасля ліквідацыі Віевіскага раёна быў далучаны да Тракайскага раёна. У савецкія часы, у 1970-я гады, Віевіская друкарня пачала выпускаць самвыдавецкі часопіс «Люстра дзён», які рэдагаваўся Вінцуком Вячоркам.
У 1999 годзе Віевіс атрымаў уласны герб. Горад зноў стаў раённым цэнтрам у 2000 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.