літаратуразнавец, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Уладзіміравіч Іва́шын[3] (9 мая 1913, в. Ляхавічы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 2009) — літаратуразнавец, педагог. Акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1967), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Замежны член Расійскай акадэміі адукацыі (1999)[4]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Васіль Уладзіміравіч Івашын | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 2009[1] (96 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства, беларуская літаратура[2] і subject didactics[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1965) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1938 годзе. У 1938—1941 гадах выкладчык Віцебскага педагагічнага вучылішча. З 1946 года ў Інстытуце літаратуры АН БССР, у 1967—1978 гадах — дырэктар НДІ педагогікі Міністэрства адукацыі БССР (Нацыянальны інстытут адукацыі). З 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1995 па 2007 год — галоўны навуковы супрацоўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі[4].
Аўтар навуковых прац па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, літаратурных сувязей, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе. Аўтар падручніка па беларускай літаратуры для 8—9 класаў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.