From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Іванавіч Мяле́шка[1] (15 сакавіка 1921, Томск — 5 верасня 2004, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1990).
Васіль Іванавіч Мялешка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1921 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 верасня 2004 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Вядомыя вучні | Павел Алегавіч Лойка |
Узнагароды |
Скончыў БДУ. У 1956—1991 гадах у Інстытуце гісторыі АН БССР, загадчык аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. У 1987 старшыня камісіі Акадэміі навук па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі.
У працы «Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина ХVІI — ХVІII вв.)» (1975) В. І. Мялешка вызначыў асаблівасці аграрнай гісторыі ўсходняй часткі Беларусі. Ён паказаў аднатыпнасць структуры феадальнай уласнасці (дамінаванне шляхецкай уласнасці), гандлёвыя сувязі феадальнага маёнтка і сялянскай гаспадаркі з рынкам, глыбокае пранікненне таварна-грашовых адносін у сельскую гаспадарку, ролю промыслаў у развіцці аграрнай вытворчасці. Даследчык лічыў, што некаторыя промыслы ў 1-ай пал. 18 ст. мелі рысы капіталістычных мануфактураў[2].
Таксама В. І. Мялешка вывучаў праблему класавай барацьбы ў беларускай вёсцы. У манаграфіі «Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХVІI — ХVІII вв.» (1982) ён прааналізаваў тры формы сялянскіх выступленняў: пасіўны супраціўленне (скаргі, адмова ад выканання павіннасцей, уцёкі), узброеныя акцыі (напады на маёнткі, сутычкі з узброенымі атрадамі і інш.), паўстанні (на Каменшчыне (1736—1754) і Крычаўскім старостве (1740—1744)).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.