Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валерыя Барысаўна Касцюгава (нар. 30 снежня 1967) — беларускі палітолаг, аналітык, рэдактар сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение », рэдактар і аўтар «Беларускага штогодніка», кіраўнік групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе», кіраўнік Агентцва палітычнай экспертызы пры Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Вільнюс). Палітычная зняволеная, абвінавачаная па пратэстах у Беларусі ў 2020—2021 гадах.
Працавала на радыёстанцыі «Бі-Эй», адкуль была звольнена пасля рэферэндуму 1996 года. У 1997 годзе на курсах англійскай мовы пазнаёмілася з будучым мужам Анатолем Панькоўскім. Пасля працавала рэдактарам у газеце «Дорожный патруль», далей у газеце «Белорусская деловая газета», дзе некалькі гадоў была рэдактарам тэмы міжнародных зносін.
Пасля заснавання праекту «Наше меркаванне» у 2003, які арганізавалі Аляксандр Фядута і Сяргей Панькоўскі, пачала пісаць тэксты для яго, з цягам часу зрабілася мадэратарам сайта праекту. Пасля смерці Сяргея Панькоўскага ў 2009 годзе, стала галоўным рэдактарам сайта. Як зазначае муж Валерыі, Анатоль Панькоўскі, «Валерию можно назвать настоящим создателем „Нашего мнения“: при ней сайт сильно поменялся. Первоначально это был электронный альманах, а она превратила его в ежедневное издание с серьёзной аналитикой». «Наше меркаванне» пад кіраўніцтвам Касцюгавай стала пляцоўкай для экспертных меркаванняў і акадэмічных артыкулаў[1].
З 2008 года разам з мужам пачала збіраць і рэдагаваць «Беларускі штогоднік» — зборнік аглядаў і аналітычных матэрыялаў, прысвечанных Беларусі. Праект быў распачаты Аляксандрам Фядутам у 2003 годзе, але таксама быў значна канцэптуальна зменены і дапрацаваны, калі да працы над ім далучыліся Касцюгава і Панькоўскі[1].
Касцюгава — кіраўнік Агенцтва палітычнай экспертызы пры Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Вільнюс), з 2013 ператворанага ў Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы[2].
З сакавіка 2018 Касцюгава ўваходзіла ў экспертны савет «Мінскага дыялогу», кансультацыйнай пляцоўкі пад кіраўніцтвам Яўгена Прайгермана[3].
Апошнія гады даглядала свайго бацьку-інваліда, які памёр у снежні 2021, праз некалькі месяцаў пасля затрымання Валерыі.
Муж — Анатоль Панькоўскі, дачка Анастасія (працуе ў камандзе Святланы Ціханоўскай).
Валерыя Касцюгава была затрымана 30 чэрвеня 2021 года пасля вобшуку ў сваёй кватэры, які праводзілі супрацоўнікі КДБ. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, адтуль неўзабаве перавялі ў СІЗА № 1 на Валадарскага.
У ліпені 2021 стала вядома, што яе абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса) і дапамаганні ў закліках да захопу ўлады (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса)[4]. Пэўны час у СІЗА на Валадарскага Валерыя Касцюгава знаходзілася разам з дырэктарам TUT.BY Людмілай Чэкінай.
20 ліпеня 2021 года восем беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, прызналі Валерыю Касцюгаву палітычнай зняволенай і адзначылі, што «пазбаўленне волі Валерыі Касцюгавай і іншых было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі»[5]. 22 верасня 2021 пра палітычны характар пераследу на сваім выступе ў Генеральнай асамблеі ААН узгадала прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава[6]. 18 лістапада 2021 года шэфства (сімвалічнае хроснае бацькоўства) над палітзняволенай узяла Штэфані Прэцыёза, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі[7][8].
Судовы працэс пачаўся 6 лютага 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе. 17 сакавіка Валерыя Касцюгова прысуджана да зняволння на 10 гадоў.
1 сакавіка 2012 была ўзнагароджана прэміяй імя Святланы Навумавай (намінацыя «Аналітыка»)[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.