Вавель
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́вель[1] (польск.: Wawel — узгорак) — замкавы комплекс на аднайменным узгорку ў горадзе Кракаў, старажытнай сталіцы Польшчы. Знаходзіцца на левым беразе Віслы, на поўдні ад Старога горада.
Замак | |
Вавель | |
---|---|
польск.: Wawel | |
50°03′15″ пн. ш. 19°56′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку IX стагоддзя тут існаваў умацаваны горад. З XI стагоддзя да 1564 года Вавель — галоўная каралеўская рэзідэнцыя. Вядомы комплексам помнікаў архітэктуры X—XVII стагоддзяў: ратонда Дзевы Марыі (2-я палова X стагоддзя), каралеўскі замак (XIII—XVII ст.) з рэнесансавым аркадным унутраным дваром (1502—1516, архітэктар Ф. Ф’ёрэнціна, Б. Берэчы), заламі ў стылях готыкі, рэнесансу і барока (у т.л. «Пасольская» зала з разной столлю, упрыгожанай т. зв. Вавельскімі галовамі, 1531—1535 гадах і з 1925 года, скульптар К. Дунікоўскі), гатычны кафедральны сабор (XIV ст., магільны склеп польскіх каралёў, епіскапаў і вядомых дзеячаў нацыянальнай гісторыі — А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Пілсудскага, Т. Касцюшкі і інш.) з раманскай крыптай св. Леанарда (каля 1100 года), рэнесансавай капліцай Жыгімонта I (1517—1533) і шматлікімі надмагіллямі (работы Ф. Штоса, Яна Міхаловіча і інш.). У замку — Дзяржаўныя мастацкія зборы (у т.л. вавельскія габелены; звон Жыгімонта). У архіве каштоўныя рукапісы XII стагоддзя.
Вавель занесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.
Замак — вядомы музейны цэнтр Польшчы. У яго запасніках ёсць калекцыі зброі, габеленаў, гістарычных дакументаў, звязаных з дзяржаўніцкай дзейнасцю Гуга Калантая і стварэннем Канстытуцыі 3 мая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.