аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́ркі[1] (трансліт.: Borki, руск.: Борки) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Аграгарадок
Боркі
|
Згадваецца ў 1716 годзе ў складзе Блудзенскага войтаўства Блудзенскага староства.
У 1863 годзе жыхары вёскі прымалі ўдзел у паўстанні супраць царызму, 10 кастрычніка адбыліся сутыкненні паўстанцаў з войскамі. У 1864 годзе вёска ў Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. Да 5 студзеня 1926 года ў Чарнякаўскай гміне, пасля яе скасавання далучана да Равяціцкай гміны, з 27 лютага 1932 года ў Сігнявіцкай гміне. 3 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Пешкаўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў 1941—1944 гг. загінулі 10 воінаў-землякоў.
16 ліпеня 1954 года Пешкаўскі с/с перайменаваны ў Боркаўскі і вёска стала яго цэнтрам. У 1960 годзе ў складзе калгаса імя Чапаева, які аб'ядноўваў 7 вёсак, 517 двароў, у 1962 годзе перайменаваны ў калгас «Боркі» з цэнтральнай сядзібай у Борках. У 1998 ў склад калгаса ўваходзілі 5 вёсак з 630 жыхарамі, з іх працаздольных калгаснікаў было 195, дзейнічалі 4 фермы.
У 1986 годзе пры сярэдняй школе адкрыты грамадскі музей баявой і працоўнай славы.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].
Дзейнічаюць сярэдняя школа, магазіны, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая.
Планіровачна складаецца з трох паралельных, шчыльна забудаваных вуліц, злучаных завулкамі, арыентаваных з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.