Белорусская деловая газета

From Wikipedia, the free encyclopedia

«Белорусская деловая газета» (бел.: «Беларуская дзелавая газета»; «руск.: БДГ. Деловая газета») — беларуская грамадска-палітычная газета, заснаваная ў 1992 годзе. Нязменным рэдактарам быў Пётр Марцаў. Заснавальнікам і выдаўцом «БДГ» з’яўлялася выдавецкае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Марат», газета пазіцыянавала сябе як «штодзённае незалежнае выданне дзелавых і палітычных кругоў Беларусі»; аб’ектыўна была адным з найболей аўтарытэтных незалежных СМІ Беларусі. За час дзейнасці БДГ неаднаразова прадпрымаліся спробы прыпыніць яе выпуск па розных прычынах, аднак кожны раз выпуск выдання аднаўляўся.

Хуткія факты «Белорусская деловая газета», Арыгінальная назва ...
«Белорусская деловая газета»
Арыгінальная
назва
руск.: Белорусская деловая газета
Тып газета
Галоўны рэдактар Пётр Паўлавіч Марцаў
Заснавана 1992
Спыненне публікацый 2006
Мова руская
Галоўны офіс
Вэб-сайт bdg.news (руск.)
Закрыць

У 2003 годзе на засаду рэдактара заступіла Святлана Калінкіна[1]. У газеце сталі публікавацца рэпартажы і артыкулы, якія крытыкуюць урад Лукашэнкі, у тым ліку серыя матэрыялаў пра суд над экс-дырэктарам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Віктарам Казекам, карупцыйны працэс над былым дырэктарам Мінскага трактарнага завода Міхаілам Лявонавым і апытанне чытачоў, ці павінен народ дазваляць Лукашэнка выкарыстоўваць прэзідэнцкі самалёт для асабістага карыстання[2]. Артыкулы рэпарцёра Ірыны Халіп аб карупцыі ў асяроддзі афіцыйных уладаў прывялі да кароткачасовага прыпынення друку газеты за «абразу гонару і годнасці прэзідэнта»[3].

3 чэрвеня 2003 года выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» да «Салідарнасці»: такім чынам рэдакцыя «Салідарнасці» падтрымала «БДГ», якую забараняў рэжым Лукашэнкі[4].

Неўзабаве газета была падвергнутая і афіцыйнай кампаніі пераследу: «палітычна матываваныя падатковыя праверкі, пагрозы забойства і затрыманні»[5]. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пачало запалохваць друкарні, якія б пагадзілася друкаваць газету, што вымусіла «БДГ» пераехаць друкавацца ў расійскі Смаленск[1].

У 2004 годзе Камітэт абароны журналістаў узнагародзіў Калінкіну Міжнароднай прэміяй за свабоду прэсы  (англ.), здзейсніў «прызнанне мужнай журналістыкі»[6] за яе працу з «БДГ»[1]. Камітэт высока ацаніў яе «крытычнае асвятленне розных злоўжыванняў з боку ўрада» пад пагрозаю «юрыдычнага і бюракратычнага пераследу з боку беларускіх уладаў на працягу шэрагу гадоў»[7].

Газета спыніла выхад у сувязі з забаронай друкавацца ў беларускіх друкарнях і распаўсюджваннем праз РУП «Белпошта» і «Белсаюздрук» у 2006 годзе, на той час штотыднёвы тыраж складаў 65-70 тысяч асобнікаў.

Сёння існуе інтэрнэт-версія выдання «БДГ Деловая газета».

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.