Беларускі фонд культуры
беларускае грамадскае аб’яднанне (1987—2024) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
беларускае грамадскае аб’яднанне (1987—2024) From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі фонд культуры (БФК) — беларуская грамадская арганізацыя, заснаваная ў красавіку 1987 года з мэтай адраджэння і захавання культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый, мовы, развіцця краязнаўчага руху, прафесійнай і аматарскай творчасці. Спыніў існаванне 5 студзеня 2024 года[1].
Беларускі фонд культуры | |
---|---|
Абрэвіятура | БФК |
Краіна | |
Адрас | Мінск, вул. Траецкая набярэжная, д. 6, 3-і паверх |
Юрыдычны статус | грамадскае аб’яднанне |
Мэта | развіццё беларускай культуры |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Тадэвуш Стружэцкі |
Адказны сакратар | Алесь Сачанка |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1987 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 5 студзеня 2024 |
Кіроўны орган | Рада |
Матчыная арганізацыя | Канфедэрацыя творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя арганізацыі | «Краязнаўчая газета» |
БФК распрацавана і ажыццяўлялася доўгатэрміновая праграма «Спадчына», мэтай якой была падтрымка высілкаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Формы яе рэалізацыі — выстаўкі твораў народных майстроў, фальклорныя святы.
Таксама БФК ажыццяўляў наступныя праграмы: «Вяртанне і захаванне нацыянальных культурных каштоўнасцей», «Адраджэнне нацыянальнай культуры малых гарадоў і мястэчак», «Славутыя імёны Айчыны».
Фонд займазся выдавецкай дзейнасцю, у тым ліку з красавіка 2003 года выдаваў тыднёвік «Краязнаўчая газета».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.