Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балтымарскі ўніверсітэт (англ.: University of Baltimore) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Балтымар у Мэрылендзе, ЗША.
Школы і каледжы ўніверсітэта надаюць адукацыю ў галіне бізнесу, права, грамадскіх навук, мастацтва і прыкладных навук.
Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў культурным раёне Маунт Вернан, недалёка ад цэнтра Балтымара і гавані.
Заснаваны групай бізнесменаў, універсітэт першапачаткова імкнуўся даць адукацыйныя магчымасці для працуючых мужчын і жанчын. У 1937 годзе адбылося адкрыццё дзённых праграм навучання. У 1970-х гадах універсітэт аб'яднаўся з Усходнім каледжам, Маунт-Вернанскай юрыдычнай школай і Балтымарскім гандлёвым каледжам. У 1975 годзе права ўласнасці на ВНУ перайшоў да штату Мэрыленд.
Доўгі час універсітэт лічыўся традыцыйна "белай" вышэйшай навучальнай установай, дзе пераважна навучаліся "белыя" амерыканцы еўрапейскага паходжання і практычна адсутнічалі афраамерыканцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.