From Wikipedia, the free encyclopedia
Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (таксама Арсен; 15 верасня 1929 — 26 жніўня 2013[1]) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1991)[2]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).
Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Арсэн Міхайлавіч Кашкурэвіч |
Дата нараджэння | 15 верасня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 2013 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ігар Арленавіч Кашкурэвіч[d] |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст, графік, ілюстратар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Вядомыя працы | «Купаліяна» (2011), «Святыя зямлі Беларускай» (1993) |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і служачага. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953)[3], аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1959). Дыпломная праца — ілюстрацыі да рамана ісландскага пісьменніка Х. Лакснеса «Атамная станцыя». У 1959—1969 гадах выкладаў у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Саюза мастакоў СССР, Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Прафесар-візітатар ЕГУ. Лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.[4]. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.
Сярод прац станковай графікі:
Ілюстрацыі
Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога і іншых).
Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорта, лінагравюры і эстампа. За серыі станковых работ «Партызаны» і «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.
Выстаўкі
Жонка Людміла Аляксандраўна Краснеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар Кашкурэвіч і Тодар Кашкурэвіч таксама сталі мастакамі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.