From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́н Іо́сіфавіч Гу́рын (15 (28) верасня 1910 — 22 кастрычніка 1962) — камандзір 1-га дывізіёна эсмінцаў эскадры Паўночнага флота, капітан 1-га рангу. Герой Савецкага Саюза (1945). Контр-адмірал (1951)[1].
Гурын Антон Іосіфавіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (28) верасня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1962 (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў |
ВМФ Надводны флот |
Гады службы | 1924—1959 |
Званне |
|
Камандаваў |
Грукотны (эсмінец, 1937), 1-ы дывізіён эсмінцаў Паўночнага флота, Эскадра Паўночнага флота(1951) |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся 15 (28) верасня 1910 года ў вёсцы Шпількі сучаснага Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці беларус. Скончыў 7 класаў сярэдняй школы.
У Ваенна-Марскім Флоце з 1928 года. У 1932 годзе скончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, у 1935 годзе — камандны клас у навучальным атрадзе падводнага плавання Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. Член ВКП (б)/КПСС з 1938 года. У 1932—1938 гг. служыў на Балтыйскім, Чарнаморскім, Ціхаакіянскім і Паўночным флоце. З 1938 г. камандзір эсмінца «Грукотны» на Паўночным флоце[1].
Антон Іосіфавіч Гурын быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У гады вайны камандаваў эскадраным мінаносцам «Грукотны». У 1943 годзе стаў камандзірам 1-га дывізіёна эскадраных мінаносцаў Паўночнага флоту.
Дывізіён эсмінцаў пад камандаваннем А. І. Гурына эскартаваў саюзныя палярныя канвоі, выконваў задачы па падтрымцы пазіцый сухапутных войскаў, абстрэльваў базы і вёў пошук караблёў і канвояў праціўніка. Да мая 1945 эсмінец «Грукотны» пад камандаваннем капітана Гурына зрабіў звыш ста розных баявых выхадаў у мора.
Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 7595) капітану 1 рангу Гурыну Антону Іосіфавічу было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1945 года.
У 1948 годзе А. І. Гурын скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя К. Я. Варашылава і затым быў прызначаны начальнікам штаба эскадры Чарнаморскага флоту. З 1951 года стаў камандуючым эскадрай Паўночнага флоту. У красавіку 1952 паніжаны ў пасадзе да камандзіра 28-й дывізіі навучальных караблёў. З 1955 года — начальнік секцыі НТК ВМФ, з 1958 года — начальнік навукова-даследчага аддзела Ваенна-марской акадэміі, з 1961 года — начальнік кафедры агульнай тактыкі ВМФ ВМА.
Памёр 22 кастрычніка 1962 у Ленінградзе. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках Ленінграда.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Ушакова 2-й ступені (№ 146), Чырвонай Зоркі, медалямі і ордэнам ЗША «Марскі Крыж».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.