беларускі лёгкаатлет From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Сяргеевіч Краўчанка (нар. 4 студзеня 1986) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту Беларусі.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Поўнае імя | Андрэй Сяргеевіч Краўчанка |
Спецыялізацыя | дзесяцібор'е[d] |
Клуб | Дынама |
Нарадзіўся |
4 студзеня 1986[1] (38 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Трэнеры | Iгар Сiвадзедаў |
Рост | 191 см |
Вага | 84 кг |
IAAF | 14176795 |
Асабістыя рэкорды | |
Сямібор’е | 6303 (2014) |
Дзесяцібор’е | 8617 (2007) |
Апошняе абнаўленне: 14 жніўня 2014 | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выхаванец Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзервау, першы трэнер — Іван Пятровіч Гардзіенка.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Андрэй Краўчанка атрымаў срэбны медаль у дзесяцібор’і. Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Самы яркі спартыўны момант года».
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры знаходзіўся на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі, меў званне маёра. У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе звольнены. 8 лістапада 2020 года Андрэй Краўчанка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[2] і прысуджаны да 10 сутак арышту.
Дысцыпліна | Вынік | Горад | Дата |
---|---|---|---|
100 м | 10,86 | Гётцыс | 26.05.2007 |
400 м | 47,17 | Таланс | 22.09.2007 |
1500 м | 4.24,44 | Гётцыс | 28.05.2006 |
110 м з/б | 13,93 | Мінск | 17.05.2007 |
Вышыня | 2,22 | Цюрых | 12.08.2014 |
Шост | 5,20 | Хенгела | 29.06.2008 |
Даўжыня | 7,90 | Гётцыс | 26.05.2007 |
Ядро | 15,19 | Цюрых | 12.08.2014 |
Дыск | 45,48 | Барселона | 29.07.2010 |
Дзіда | 68,11 | Цюрых | 13.08.2014 |
Дзесяцібор'е | 8617 | Гётцыс | 27.05.2007 |
18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.