From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ́й Дзмі́трыевіч Каро́ль (нар. 30 кастрычніка 1972, г. Гродна) — беларускі педагог. Доктар педагагічных навук, прафесар. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2013—2017), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2017)[3], аўтар канцэпцыі дыялагізацыі адукацыі[крыніца?], сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу[крыніца?].
Андрэй Дзмітрыевіч Кароль | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1972[1] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | педагогіка[2], educational management[d], educational sciences[d], дыдактыка[2], heuristic[d][2] і Dialogue education[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Андрэй Віктаравіч Хутарской[d] |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1972 года ў Гродне. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка».
З 1999 года выкладаў на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. З 2000 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Працаваў старшым выкладчыкам, потым кіраўнік аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі і загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі. Працаваў у ГрДМУ да 2008 года.
У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі навучальна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў», а ў 2009 годзе доктарскую дысертацыю «Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу». (Масква, Расійская акадэмія адукацыі). У 2010 годзе прысвоена навуковая ступень ВАК Расіі, а ў 2018 годзе прысвоена навуковае званне «прафесар» ВАК Беларусі.
У 2012 годзе пачаў працаваць у ГрДУ імя Янкі Купалы загадчыкам кафедры педагогікі педагагічнага факультэта. З сакавіка 2013 года па верасень 2017 года быў рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы[4].
28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5]. Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі кіраваў палітычна-матываванымі рэпрэсіямі супраць выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта[6]. Само кіраўніцтва БДУ паведамляла, што з 9 жніўня 2020 года па жнівень 2023 года паводле палітычных матываў у БДУ былі звольнены 50 работнікаў, двое атрымалі заўвагі, а трое — вымовы. Акрамя таго, былі адлічаныя 140 студэнтаў[6]. Паводле перапісак Караля, атрыманах групай Кіберпартызаны, вядома што сам Кароль дакладваў супрацоўнікам МУС пра палітычныя акцыі студэнтаў.[6]
З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Паўлоўскай выбарчай акругі № 26[7].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.