From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Эміль Ладавіка Каландрэлі (італ.: Alexander Emil Lodovico Calandrelli; 9 мая 1834, Берлін — 26 мая 1903, Ланквіц) — нямецкі скульптар італьянскага паходжання.
У 1848—1852 гг. вучыўся ў Берлінскай Акадэміі мастацтваў, затым займаўся ў майстэрнях Драке і Фішэра і нарэшце ў 1864 г. заснаваў уласную майстэрню. З 1884 г. прафесар Акадэміі мастацтваў.
Пачаўшы сваю мастацкую дзейнасць з невялікіх васковых фігур, Каландрэлі заваяваў вядомасць як манументаліст — перш за ўсё, такімі працамі, як конныя помнікі Фрыдрыху Вільгельму IV і Вільгельму I, статуя мастака Петэра Карнеліуса і г.д. Каландрэлі таксама належыць частка рэльефаў Помніка перамогі ў Берліне, статуі «Вяртанне воіна» (ням.: Glückliche Heimkehr; з групы «Чатыры вайсковыя групы» і «Эльба» (з групы «Чатыры нямецкія рэкі») у Ціргартэне і іншыя працы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.