From Wikipedia, the free encyclopedia
Іва́н Іларыё́навіч Камі́нскі (8 лістапада 1919, вёска Масоры (цяпер Сенненскі раён) — 6 кастрычніка 1974) — старшы лейтэнант, лётчык-разведчык савецкіх ВПС. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (29.06.1945), узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Іван Іларыёнавіч Камінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1974 (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Узнагароды і званні |
Скончыў ваеннае вучылішча ў горадзе Энгельс (1941). У час вайны камандзір экіпажу, потым намеснік камандзіра эскадрыллі ў асобным палку далёкай авіяразведкі. Зрабіў 239 баявых вылетаў, правёў фотаразведку каля 27 тыс. кв. км тэрыторыі праціўніка — лепшы вынік у савецкіх ВПС часоў 2-й сусветнай вайны. Паведамляецца, што нямецкае камандаванне абяцала за збіццё Камінскага Жалезны крыж. Выконваў баявыя задачы на Заходнім і 3-м Беларускім франтах. У дзельнік абароны Масквы, Арлоўскай, Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Беларускай аперацый, баёў у Літве, Польшчы, Усходняй Прусіі.
Пілатаваў: Пе-2 у варыянце фотаразведчыка.
Збіты 27.2.1945, у 239-м вылеце. Гарэў разам з самалётам, але дацягнуў машыну да сваёй тэрыторыі, разам з экіпажам выкінуўся з парашутам. Амаль год правёў у шпіталі, паводле стану здароўя быў спісаны з баявой авіяцыі.
Пасля вайны скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1948), Вышэйшую партшколу пры ЦК КПСС (1963). З 1948 года працаваў сакратаром райкома КПБ, старшынёй Фрунзенскага райвыканкома Мінска, у апараце Дзяржплана БССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.