2024 сустрэча усебеларускага народнага сходу From Wikipedia, the free encyclopedia
VII Усебеларускі народны сход — агульны сход прадстаўнікоў урада, кіраўнікоў прадпрыемстваў і іншых галін дзяржаўнага сектара Рэспублікі Беларусь, скліканы і пачаў сваю работу ў Мінску ў Палацы Рэспублікі 24 красавіка 2024 года.
У 1996—2021 гадах Усебеларускі народны сход як прадстаўнічы форум адбываўся раз на пяць гадоў. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са зменамі ўстаноўленымі праз рэферэндум 2022 года, УНС стаў «вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя» Рэспублікі Беларусь. Рашэнні УНС прымаюцца большасцю ад поўнага складу, яны абавязковыя для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржаўных органаў, якія супярэчаць «інтарэсам нацыянальнай бяспекі»[1].
У новым статусе Усебеларускага народнага сходу яго пасяджэнні мусяць адбывацца не раз на пяць гадоў, а не радзей за раз на год. Тэрмін паўнамоцтваў УНС — пяць гадоў.
Дэлегатамі сходу сталі: Аляксандр Лукашэнка, прадстаўнікі заканадаўчай улады (дэпутаты Нацыянальнага сходу), прадстаўнікі выканаўчай і судовай улады, старшыні абласных, раённых і гарадскіх выканкамаў, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў (350 чал.), прадстаўнікі кантраляванай уладай грамадзянскай супольнасці (400 чал.). Паводле заканадаўства, гранічная колькасць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу складае 1200 чалавек. На мерапрыемства таксама запрошаны больш як 700 гасцей[2].
Першае пасяджэнне адбылося 24-25 красавіка 2024 года. Старшынёй VII Усебеларускага народнага сходу выбраны Аляксандр Лукашэнка, намеснікам старшыні — Аляксандр Косінец. Дэлегаты таксама выбралі членаў Прэзідыума УНС у складзе 13 чалавек: Вадзім Богуш, Аляксандр Бранцэвіч, Канстанцін Бурак, Надзея Ермакова, Уладзімір Каранік, Марына Лянчэўская, Сяргей Палякоў, Сяргей Сівец, Руслан Страхар, Ірына Тылец, Дзмітрый Чарнякоў, Вольга Шпілеўская, Юрый Шулейка. Дэлегаты зацвердзілі Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.