From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Мікала́евіч Ко́сінец (нар. 27 мая 1959, в. Роскі Сялец, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і вучоны ў галіне хірургіі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014—2016). Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2008—2014). Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996). Ганаровы грамадзянін Віцебска (2016).
Аляксандр Мікалаевіч Косінец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Папярэднік | Андрэй Кабякоў | ||||||
Пераемнік | Наталля Качанава | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Шарснёў | ||||||
Нараджэнне |
27 мая 1959 (65 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
генерал-маёр запасу |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстітут. З 1980 па 1994 год працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце: клінічным ардынатарам, асістэнтам, дацэнтам кафедры гаспітальнай хірургіі. У 1995—1997 гадах узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Навука і хірургія». У 1997—2005 гадах — рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
З 27 снежня 2005 года[1] па 24 лістапада 2008 года[2] займаў пасаду Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
З 24 лістапада 2008 года[2] па 27 снежня 2014 года — старшыня Віцебскага аблвыканкама.
27 снежня 2014 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[3]. Вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 5 снежня 2016 года ў сувязі з пераходам на іншую працу.
З 30 мая 2017 года[4][5] па 25 красавіка 2024 года[6] працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
1 лютага 2018 года выключаны са складу Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Мае сына.
Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтаваў 8 дактароў і 15 кандыдатаў медыцынскіх навук. Стварыў навукова-педагагічную школу і напрамак «Інфекцыя ў хірургіі».
Аўтар больш як 450 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 8 вынаходніцтваў. Навуковыя працы прысвечаны хірургічным інфекцыям, запаленчым захворванням, тэрапіі ў гнойнай хірургіі.
Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», сямю юбілейнымі медалямі, медалём М. В. Ламаносава, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам «За асабістыя заслугі», ордэнамі Рускай праваслаўнай царквы: прападобнага Сергія Раданежскага I і II ступеняў, свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені; ордэнам «Кадэцкі Крыж» II ступені, залатым медалём Альберта Швейцэра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.