Руслан Барысавіч Страхар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Руслан Барысавіч Страхар (нар. 1978, Гомель, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).

Хуткія факты Руслан Страхар, Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу ...
Закрыць

Біяграфія

У 2000 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2013 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае ўпраўленне».

На працягу сямі гадоў працаваў эканамістам па планаванні, намеснікам начальніка планава-эканамічнага аддзела РВУП «Магілёўскі завод «Строммашына». У 2007 годзе стаў памочнікам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, у 2012 годзе — галоўным саветнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. У 2012-2014 гадах працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ «Магілёўскі завод Строммашына». У 2014 годзе стаў старшынёй камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.

З чэрвеня 2019 года — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Быў дэпутатам Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў XXVIII-га склікання ад Касцюковіцкай выбарчай акругі № 22[1].

Узнагароды

Зноскі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.