From Wikipedia, the free encyclopedia
Ruger SR-556 — амерыканскі самазарадны карабін вытворчасці зброевай кампаніі Sturm, Ruger & Company, Inc. Зброя прадстаўлена ў 2009 годзе і стала першым узорам кампаніі Ruger з сямейства AR-10. Наступным варыянтам у гэтым шэрагу стаў карабін Ruger SR-762 пад патрон .308[2]. Належыць да нешматлікіх узораў вінтовак AR-15, якія выкарыстоўваюць адвод парахавых газаў. Вытворчасць спынілася ў студзені 2016 года пасля прадстаўлення варыянту Takedown.
Ruger SR-556 | |
---|---|
| |
Апісанне | |
Тып: | самазарадная вінтоўка |
Краіна: | ЗША |
Гады эксплуатацыі: | з 2009 |
Гісторыя мадэлі | |
Серыйны выпуск: | 2009—2016 |
Выраблялася: | Sturm, Ruger & Company, Inc. |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 3,6[1] |
Даўжыня, мм: | 832 (складзены прыклад) / 910 (раскладзены прыклад)[1] |
Даўжыня ствала, мм: | 409[1] |
Шырыня, мм: | 64[1] |
Вышыня, мм: | 197[1] |
Калібр, мм: | 5,56 × 45 мм НАТА[1], 6,8 × 43 мм Remington SPC[1] |
Прынцып дзеяння: | адвод парахавых газаў, паваротны затвор |
Боезабеспячэнне: | магазін Magpul на 30 патронаў |
Прыцэл: | механічны |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
Вінтоўка выкарыстоўвае запатэнтаваны механізм адводу парахавых газаў, які працуе ў двух стадыях. Адвод кантралюецца чатырохпазіцыйным рэгулятарам. Некалькі ключавых частак — газавы поршань з кароткім ходам, газавы рэгулятар і затворная група — храмаваны. Замест газавага ключа AR-15 ёсць убудаваны выступ у засаўцы. Пламегасіцель падобны з пламегасіцелем AC-556 і Mini-14GB[3].
У зборцы вінтоўкі SR-556 выкарыстоўваліся частцы вытворчасці кампаній Troy Industries (рукаяць з рэйкавым мацаваннем), Samson (механічны прыцэл), Hogue (прагумаванай пісталетнай дзяржальняй) і Magpul (тры магазіны на 30 патронаў). Мадыфікацыя SR-556SC выкарыстоўвае тры 10-патронных магазіна, не мае пламегасіцеля або складаемага прыклада, але ў штатах з жорсткімі заканадаўчымі абмежаваннямі на выкарыстанне штурмавых вінтовак цалкам распаўсюджаная. Даўжыня храмаванага ствала — 409 мм, шэсць канавак, распрацаваны для праўшэй. Твіст 1:230 мм[2].
З жніўня 2010 года вінтоўка выраблялася не толькі пад стандартныя патроны 5,56 × 45, але і пад патроны 6,8 мм Remington SPC[4].
29 верасня 2014 года кампанія прадставіла спартыўную вінтоўку AR-556 з прамым адводам парахавых газаў і прыцэлам, падобным на Magpul BUIS. Па эфектыўнасці стральбы вінтоўка не саступае Smith & Wesson M & P15.
Вінтоўка SR-556 падвергнулася крытыцы за неапраўдана высокую цану (да 2 тысяч долараў ЗША) і складаную сістэму кіравання ў параўнанні з таннымі вінтоўкамі кампаніі Smith & Wesson M & P. SR-556 не была дастаткова абаронена ад пылу і не мела пярэднюю дзяржальню, а таксама была занадта цяжкай. Пасля серыі рэкамендацый Ruger распрацаваў лёгкую і больш танную мадыфікацыю SR-556EE[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.