Pontiac
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пантыяк»[1] — марка легкавых аўтамабіляў, аддзяленне амерыканскай карпарацыі General Motors («Джэнерал Мотарс»). Заснавана ў 1926 годзе. Спецыялізавалася на выпуску спартыўных аўтамабіляў.
Pontiac | |
---|---|
Заснаванне | 1926 |
Скасавана | 31 кастрычніка 2010 |
Заснавальнікі | William Crapo Durant[d] |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | аўтамабіль |
Сайт | pontiac.com (англ.) |
Pontiac быў найболей вядомым у 1960-я і 1970-я гады, калі кампанія выпусціла адны з самых магутных і хуткіх масклкараў — GTO і Firebird.
Пасля нафтавага крызісу пераключылася на выпуск эканамічных аўтамабіляў, напрыклад, такіх як Pontiac 6000.
Новыя мадэлі Firebird і Fiero дапамаглі павялічыць продаж да рэкордных 850 000 аўтамабіляў у 1984 годзе. Аднак у 1990 годзе попыт пачаў скарачацца, калі астатняя частка лінейкі Pontiac перайшла на пярэднепрывадныя платформы. Амаль кожная мадэль прадстаўляла сабой перайменаваны Chevrolet. Продаж Pontiac знізіліся да 636 000 у 1990 годзе. Firebird пятага пакалення, прадстаўлены ў 1993 годзе, не быў прыняты гэтак жа добра, як механічна ідэнтычны яму Camaro чацвёртага пакалення. Pontiac працягнуў выпуск аўтамабіляў эканом-класа з пярэднім прывадам. Новым прадуктам аднаму за адным не ўдавалася прыцягнуць увагу спажыўцоў. У 1996 годзе кампанія прадала ўсяго 479 000 аўтамабіляў. Прадстаўлены ў 2000 годзе красовер Aztek часта ўваходзіць у лік самых непрыгожых аўтамабіляў.
У 2000-я гады Pontiac правёў абнаўленне мадэльнага шэрагу. У 2004 годзе Pontiac замяніў Grand Am мадэллю G6. Седан дэбютаваў з 200-моцным рухавіком V6 і багацейшым стандартным абсталяваннем, чым у большасці яго канкурэнтаў. Pontiac прадаў 124 844 адзінкі за першы поўны год продажу ў 2005 годзе, дасягнуўшы піка амаль у 160 000 адзінак у наступным годзе. На Дэтройцкім аўтасалоне 2004 года быў прадстаўлены Solstice, які паступіў у продаж 2005 годзе. Solstice быў першым двухмесным аўтамабілем Pontiac з часоў Fiero. Ажывіць цікавасць да брэнда таксама спрабавалі з дапамогай продажу машын аўстралійскай маркі Holden. Holden Monaro імпартавалі ў ЗША як «Pontiac GTO» (2004—2006), Holden Commodore — пад назвай «Pontiac G8» (2008—2009).
Сусветны эканамічны крызіс, які пачаўся ў 2008 годзе, моцна ўдарыў па кампаніі і па канцэрне GM у цэлым. Каб атрымаць федэральную дапамогу, GM мусіла пазбавіцца ад сваіх найменш паспяховых брэндаў: Pontiac, Saab, Saturn і Hummer. Аб закрыцці Pontiac было абвешчана 27 красавіка 2009 года. Апошні аўтамабіль маркі, белы седан Pontiac G6, сышоў з канвеера зборачнага завода General Motors Orion 25 лістапада 2009 года[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.