Lampropeltis splendida — неядавітая змяя сямейства вужовых (Calubridae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Lampropeltis splendida |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Інфраатрад: | Alethinophidia | Надсямейства: | Colubroidea |
Від: | Lampropeltis splendida |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Lampropeltis splendida
|
|
Закрыць
Агульная даўжыня дасягае 1,2—1,3 м. Галава чорная са светлымі вертыкальнымі палосамі на губных шчытах. Агульны тон афарбоўкі спіны цёмна-карычневы або чорны. Па баках луска з вялікай колькасцю жоўтага. Малюнак складаецца з буйных, больш ці менш выяўленых, чатырохкутных седлападобных цёмных плям, падзеленых 2-3 вузкімі жоўтымі папярочнымі лініямі. Жывот цалкам чорны.
Насяляе ад цэнтральнага і паўднёвага Тэхаса на захадзе на поўдзень Арызоны (ЗША) і поўначы Мексікі[1].
Любіць засушлівыя раўніны і перадгор’і, хмызняковыя зараснікі, аддае перавагу трымацца па берагах вадаёмаў. Актыўная ноччу. Харчуецца яшчаркамі, змеямі і земнаводнымі.
Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае да 22 яек.
Tennant, Alan; John E. Werler; Joseph E. Forks; Gerard T. Salmon (1998). A Field Guide to Texas Snakes. Gulf Publishing Field Guide Series. D. Craig McIntyre (2nd ed.). Houston, Texas: Gulf Publishing Company. p. 204. ISBN 0-87719-277-4.