Калматка палявая[3] (Filago arvensis) — від кветкавых раслін з роду Калматка (Filago) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Калматка палявая, бледнік, касмотка, чарваточнік[4], барадач, пучынкі, чарвяточнік[5], гарлянка белая[6][7], свінакроп[8].
Аднагадовая трава, 15—30 см вышынёй. Расліна густа шарсціста-лямцавая. Сцёблы вілкава разгалінаваныя, з накіраванымі ўверх або дугападобна аддаленымі шматлікімі галінамі. Лісточкі абгорткі дагары адтапыраныя шарсціста-лямцавыя (без аголенай верхавіны). У доўгай канцавой гронкі размешчаны 3—12 кошыкаў. Адзіночны кветкападобны кошык 4—5 мм, акружаны прыкветкамі. Плады: жаўтлява-карычневыя сямянкі[3][9].
Распаўсюджаны ў Марока, Еўропе і Азіі да Заходняй Сібіры і заходніх Гімалаяў; натуралізаваны ў Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША)[10][11][12].
Ва Украіне від расце ў хваёвых барах, пясчаных месцах, схілах — на ўсёй тэрыторыі, звычайны[3].
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 324. (руск.) (укр.)
Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.