Рапухі сапраўдныя (Bufonidae) — сямейства бясхвостых земнаводных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Рапуха.
Даўжыня дарослых асобін да 25 см. Тулава звычайна шырокае, грузнае, канечнасці кароткія. Зубы ў большасці часткова або цалкам рэдукаваныя. Рапухі роду Bufo маюць гарызантальную зрэнку, пальцы задніх канечнасцей часткова звязаны плавальнай перапонкай. За вачамі — буйныя ядавітыя залозы (паратыды), а па ўсёй спіне — дробныя. Скура, якая змяшчае шматлікія атрутныя залозы, мае гузаватую будову.
Вядомы з позняга мезазою (каля 140 млн г. назад). Уключаюць больш за 400 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Найбольш вялікі род — уласна рапухі (Bufo) — каля 200 відаў.
Рапухі — пераважна наземныя жывёлы. Актыўныя ў змроку. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.
Большасць размнажаецца ў вадаёмах, некаторыя на сушы; ёсць яйцажывародныя і жывародныя віды.
6 відаў рапух знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП. На Беларусі сустракаюцца 3 віды: рапуха зялёная (Bufo viridis); рапуха шэрая, або звычайная (B. bufo); рапуха чаротная (В. calamita), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.