From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўрэйскі нацыянальны фонд (іўр.: קרן קימת לישראל, «Керен Каемет ле-Ісраэль», ККЛ) — некамерцыйная арганізацыя, якая належыць да Сусветнай сіянісцкай арганізацыі , была заснавана на пятым сіянісцкім кангрэсе ў Базелі ў 1901 годзе.
Фонд быў створаны для куплі зямель у Палесціне (пасля і Ізраілі) пад яўрэйскія паселішчы.
Першапачатковая арганізацыя стваралася для куплі зямель для яўрэйскіх паселішчаў, пасля пачала выконваць функцыю аховы прыроды, экалагічнай адукацыі і развіцця турызму. У 1960 годзе было дасягнута пагадненне, па якім ККЛ застаецца фармальным уладальнікам набытых зямель, а іх эксплуатацыяй будзе займацца створанае для гэтага Зямельнае кіраванне Ізраіля. Па законе ад 1953 года мэты арганізацыі вызначаліся як: а) набыццё зямель і б) іх засяленне яўрэямі. Згодна са статутам арганізацыі, яна не мела права прадаваць зямлю неяўрэям. Таму на працягу многіх гадоў існавала практыка, па якой, калі араб хацеў купіць або выкарыстоўваць зямлю ККЛ, тая перадавалася дзяржаве, і ўжо яна прадавала гэтую зямлю; наўзамен ККЛ атрымліваў адвольны ўчастак зямлі. Гэтая практыка прывяла да абвінавачванняў ККЛ у расізме і падачы пазоваў у Вярхоўны Суд Ізраіля, пасля чаго суд абавязаў дзяржаву і ККЛ аднавіць працэдуру абмену тэрыторыямі.
Да 2007 года фонд валодаў 13 % агульнай плошчы зямель у Ізраілі. З моманту свайго стварэння ККЛ пасадзіў звыш 240 млн дрэў у Ізраілі. Ён таксама пабудаваў 180 плацін і вадасховішчаў і стварыў больш за 1000 паркаў. Вадасховішчы ККЛ даюць краіне штогод каля 300 мільёнаў кубаметраў пітной вады. ККЛ было пракладзена 7000 кіламетраў лясных і сельскагаспадарчых дарог.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.