Яраслаў Яраполчыч
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яраслаў Яраполчыч (?— 11.8.1102) — князь луцкі, князь берасцейскі, старэйшы сын уладзіміра-валынскага і тураўскага князя Яраполка Ізяславіча.
Яраслаў Яраполчыч | |
---|---|
Нараджэнне | 1070-я |
Смерць | 1103 |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Яраполк Ізяславіч |
Па звестках В. Тацішчава, Яраслаў пры жыцці бацькі ў 1079 годзе валодаў Луцкам. Магчыма, пасля Любецкага з'езду быў вымушаны саступіць свае ўладанні Давыду Ігаравічу. У пачатку ХІІ ст. авалодаў Берасцем, якое, імаверна, разлічваў захаваць за сабою як кампенсацыю за свае былыя ўладанні адабраныя кіеўскім князем Святаполкам Ізяславічам. У 1101 годзе Яраслаў Яраполчыч быў захоплены ў Берасці сваім дзядзькам вялікім князем Святаполкам і зняволены ў Кіеве. Пры заступніцтве кіеўскага духавенства быў вызвалены, але ў 1102 годзе ўцёк ад Святаполка на Берасцейшчыну. Быў схоплены на рацэ Нуры сваім стрыечным братам Яраславам Святаполчычам. Вернуты ў Кіеў, дзе паўторна зняволены. Неўзабаве памёр у няволі.
У летапісах няма звестак, ці быў Яраслаў жанаты і ці меў дзяцей. Аднак, на думку А. Назарэнкі, сынамі Яраслава Яраполчыча былі клецкі князь Вячаслаў Яраславіч, які традыцыйна лічыцца сынам Яраслава Святаполчыча, і гарадзенскі князь Усеваладка, які традыцыйна лічыцца сынам Давыда Ігаравіча. Паводле В. Тацішчава, Яраслаў пакінуў пасля сябе сына Юрыя, пра якога іншыя крыніцы не згадваюць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.