Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Цывінскі (польск.: Jan Cywiński; 24 красавіка 1772, Кузьмічы, Ашмянскі павет, ВКЛ, цяпер Мядзельскі раён — 17 лістапада 1846) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп, педагог, філантроп.
Ян Цывінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jan Cywiński | |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Dercos titular see[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Архідыяцэзія Вільнюса | ||||||
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
24 красавіка 1772 |
||||||
Смерць |
17 лістапада 1846[3] (74 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Цывінскія[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Ігната і Апалоніі з Радзевічаў Цывінскіх. Ад 1781 навучаўся ў базыльянскай школе ў Беразвеччы. У 1790 паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. 5 ліпеня 1795 высвечаны ў ксяндзы-місіянеры і прызначаны прафесарам Віленскай духоўнай семінарыі, у якой да 1816 выкладаў філасофію і спевы. У 1805—1813 дырэктар семінарыі. Ад 1808 пробашч у Віжунох. Ад 1811 член Віленскага капітула, канонік, ад 1813 пралат. У 1816 пакінуў Ордэн місіянераў і стаў памочнікам віленскага біскупа. У 1818 здаў экстэрнам іспыты ў Полацкай езуіцкай акадэміі і атрымаў «патэнт доктара тэалогіі і права».
Ад 1820 займаў розныя духоўныя пасады ў Салоках, Свіранах, Гадуцішках. Дзякуючы ініцыятыве і намаганням Яна Цывінскага ў 1826 у Гадуцішках пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, плябаніі і школы для сялянскіх і местачковых дзяцей. 24 мая 1835 кс. Ян Цывінскі разам з сваёй пляменніцай Францішкай Мількоўскай выдаткавалі сродкі на выхаванне 12 дзяўчынак з бедных сялянскіх сем’яў. У сваім тэстаменце Цывінскі абавязаў спадчыннікаў штогод адлічваць 200 руб. з даходаў сваіх маёнтаў на навучанне сялянскіх дзяцей чытанню і пісьму. Заснаваў фонд для бясплатнага навучання ў віленскіх школах 12 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак і 2 алюмны (поўнае забяспячэнне адзеннем, харчам, жыллём, платай) для вучобы ў семінарыі.
Ад 1840 біскуп-суфраган троцкі і тытулярны біскуп Дэлькусу (кансакраваны 24 жніўня 1841). Ад 1842 адміністратар Віленскай дыяцэзіі. 28 чэрвеня 1843 абраны прэзідэнтам Віленскага таварыства дабрачыннасці. 29 красавіка 1846 дараваў усім прыгонным сваіх маёнткаў даўгі і выдаў вольную. Спадчыннікам ён запаветваў, каб «каб не ўладарамі былі над сялянамі, а апекунамі». Пахаваны ў Віленскай архікафедры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.