From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Хéндрык Óарт (нідэрл.: Jan Hendrik Oort; 28 красавіка 1900, Франекер — 5 лістапада 1992, Лейдэн) — нідэрландскі астраном, член Нідэрландскай АН.
Ян Хендрык Оарт | |
---|---|
нідэрл.: Jan Hendrik Oort | |
| |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1900[1][2][…] ці 1900[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1992[1][2][…] ці 1992[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, фізік, прафесар, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Pieter Johannes van Rhijn[d][7] |
Член у |
|
Прэміі |
Gouden Ganzenveer[d] (1960) |
Узнагароды | Прэмія Жуля Жансена |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Гронінгенскі ўніверсітэт, дзе навучаўся ў Я. К. Каптэйна, у 1921—1922 гг. працаваў у тым жа ўніверсітэце, у 1922—1924 гады — у Ельскай абсерваторыі (ЗША). На працягу 1924—1970 гадоў працаваў у Лейдэнскай абсерваторыі, з 1945 года — яе дырэктар; у 1926—1970 гады выкладаў у Лейдэнскім універсітэце, з 1945 года — прафесар.
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню будовы і дынамікі Галактыкі і пытанням касмагоніі. У 1927 годзе на аснове статыстычнага вывучэння прамянёвых хуткасцей і ўласных рухаў зорак больш строгім чынам абгрунтаваў гіпотэзу Бертыля Ліндблада пра вярчэнне Галактыкі вакол яе цэнтра. Паказаў, што Галактыка верціцца не як цвёрдае цела — унутраныя яе часткі верціцца хутчэй, хуткасць памяншаецца з адлегласцю ад цэнтра; вызначыў велічыню эфекту дыферэнцыяльнага вярчэння (пастаянная Оарта), хуткасць галактычнага вярчэння (220 км/с у наваколлі Сонца) і перыяд вярчэння (220 млн гадоў у наваколлі Сонца). Працы Оарта паклалі пачатак вывучэнню дынамікі Галактыкі.
Дэталёва разгледзеў ролю дыфузнага рэчыва ў кінематычнай і дынамічнай карціне Галактыкі. У 1932 годзе ўпершыню ацаніў шчыльнасць дыфузнага міжзоркавага рэчыва з дапамогай z-кампаненты хуткасцей зорак (перпендыкулярнай плоскасці Галактыкі) і знайшоў яе мяжу — 3×1024 г/см³. У 1938 годзе паказаў, што большая частка паглынальнага рэчыва ў Галактыцы сканцэнтравана ў слоі таўшчынёй па 200 пк абапал галактычнай плоскасці; паказаў таксама, што зорная шчыльнасць узрастае ў кірунку да галактычнага цэнтра і што Сонца размешчана ў вобласці з паніжанай зорнай шчыльнасцю.
Са з’яўленнем радыёастраноміі працягваў вывучэнне Галактыкі радыёастранамічнымі метадамі — удзельнічаў ва ўсталяванні буйнамаштабнай структуры, у даследаваннях воблакаў міжзоркавага газу.
Оарт — аўтар тэорыі працяглага каметнага воблака, якое з’яўляецца крыніцай назіраных камет. Гэта воблака распасціраецца да адлегласці 150 000 а.а. ад Сонца, і каметы большую частку часу знаходзяцца ўдалечыні ад Сонца і таму нябачныя. Пад уплывам узбуральнага дзеяння найбліжэйшых зорак хуткасці асобных камет могуць змяняцца настолькі, што апошнія трапляюць у наваколлі Сонца і становяцца бачнымі; тут яны ў выніку планетных узбурэнняў змяняюць свае арбіты і могуць станавіцца перыядычнымі.
Сумесна з Л. Спітцэрам прапанаваў механізм утварэння пратазорак у міжзоркавых воблаках (сціск газу пад дзеяннем ціску выпраменьвання гарачых зорак, якія ўтварыліся раней). Разам з Х. ван дэ Хулстам распрацаваў тэорыю ўтварэння міжзоркавых пылавых часціц шляхам акрэцыі міжзоркавага газу. Выявіў, што выпраменьванне Крабападобнай туманнасці палярызавана і мае сінхратронную прыроду.
Оарт шмат у чым садзейнічаў развіццю радыёастраноміі на еўрапейскім кантыненце: спрыяў стварэнню радыётэлескопа ў Вестэрборку (Westerbork Synthesis Radio Telescope), а таксама Паўднёвай еўрапейскай абсерваторыі. У 1958—1961 гады — прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза.
Названы ў гонар яго
У фантастычнай гумарыстычнай аповесці-казцы братоў Стругацких «Панядзелак пачынаецца ў суботу»:
Сп. Праніклівы быў праслаўлены фразай: «Оарт першы зірнуў на зорнае неба і заўважыў, што Галактыка верціцца».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.