Ян Фердынанд Сапега

чашнік вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Фердынанд Сапега

Ян Фердынанд Сапега (1629 — 27 сакавіка 1659) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (у 1659).

Хуткія факты Ян Фердынанд Сапега, Вялікі чашнік літоўскі ...
Ян Фердынанд Сапега
Jan Ferdynand Sapieha
Thumb
Thumb
Герб «Ліс»
Вялікі чашнік літоўскі
студзень 1659 27 сакавіка 1659
Папярэднік Марцыян Аляксандр Агінскі
Пераемнік Міхал Казімір Пац
Нараджэнне 1629[1]
Смерць 27 сакавіка 1659(1659-03-27)[2][1][…]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Мікалай Сапега[1]
Маці Ядвіга Ганна з Войнаў[d][1]
Жонка няма
Дзеці няма
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

З 1642 вучыўся ў калегіуме Навадворскага, пазней падарожнічаў па Заходняй Еўропе. У 1651 паступіў на вайсковую службу. Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654, у бітвах пад Берасцечкам і Белай Царквой.

У 1655 падчас вайны са Швецыяй падтрымаў Кейданскую дамову, але потым вярнуўся на бок караля Яна Казіміра. Пасля браў удзел у бітвах з Юрыем Ракашы ў 1657, аблозе Торуня 1658. Вялікі чашнік літоўскі са студзеня 1659. Памёр 27 сакавіка 1659, праўдападобна, атручаны.

Сям’я

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын віленскага кашталяна Мікалая і яго першай жонкі Ядвігі Ганны Войны. Меў брата Казіміра Мельхіяда.

Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Зноскі

  1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  2. Jan Ferdynand Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.